7 траўня 2024, aўторак, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус у Расеі збіў двух паліцэйскіх

17
Беларус у Расеі збіў двух паліцэйскіх

Яму прызначанае пакаранне ў выглядзе 2 гадоў пазбаўлення волі ўмоўна.

Прысудам Ленінскага раённага суда горада Чэбаксары 24-гадовы мясцовы жыхар, які з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, прызнаны вінаватым ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да паліцэйскага.

У Чэбаксарах зламыснік учыніў скандал з персаналам аднае з кавярань, размешчаных у цэнтры горада, пры гэтым вёў сябе агрэсіўна, гучна лаяўся, піша pg21.ru.

- У аддзеле ўнутраных спраў ён крычаў на паліцэйскіх і ў нейкі момант паспрабаваў сысці. Супрацоўнікі паліцыі яго спынілі. Тады ён, незадаволены дзеяннямі двух паліцэйскіх, нанёс кожнаму з іх па адным ўдару рукой па твары, а затым каленам - аднаму з іх у вобласць галавы, - паведамляюць у прэс-службе СК Расеі Чувашыі.

Фота: zim.ru

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках