7 траўня 2024, aўторак, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля берагоў Марока гарыць круізны лайнер

5
Ля берагоў Марока гарыць круізны лайнер

Круізны лайнер Boudicca кампаніі Fred Olsen страціў кіраванне ля берагоў Касабланкі пасля ўзгарання ў машынным аддзяленні.

Аб гэтым паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Breaking Travel News.

Інцыдэнт адбыўся раніцай, ніхто з гасцей і членаў экіпажа не пацярпеў. «Цягам некаторага часу Boudicca дрэйфаваў, аднак цяпер праца рухавікоў цалкам адноўленая, і ніякай небяспекі для людзей няма. Цяпер на борце лайнера знаходзяцца 784 турыста і 356 сябраў экіпажа. Устаноўка працуе ад двух галоўных і трох дапаможных рухавікоў. У выніку здарэння каманда карэктуе маршрут, каб карабель ішоў згодна з раскладам», - паведамілі ў круізнай кампаніі.

Лайнер Boudicca адправіўся ў 18-дзённы круіз да Канарскіх і выспаў Каба-Вэрдэ з брытанскага горада Саўтгэмптан 20 студзеня. У суботу, 24 студзеня, лайнер выйшаў з гішпанскага Кадзіса з тым, каб раніцай прыбыць на Канарскія выспы Лансаротэ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках