6 траўня 2024, панядзелак, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO і Рада ЕЗ збяруцца на экстранныя пасяджэнні аб Украіне

2
NATO і Рада ЕЗ збяруцца на экстранныя пасяджэнні аб Украіне

Украіна настойвае на ўзмацненні ціску на РФ.

Пра гэта сказаў Пётр Парашэнка падчас паседжання Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, паведамляе "Украинская правда".

"У панядзелак, заўтра, павіннае прайсці пасяджэнне міністраў замежных спраў ЕЗ, дзе будуць скаардынаваныя далейшыя дзеянні ў забеспячэнні бяспекі Украіны і павелічэння ціску на РФ, - заявіў ён. - Справа гонару кожнай краіны вызначыць сваё стаўленне да падзей у Марыўпалі і Валнавасе".

Паводле ягоных слоў, трэба ўзмацніць ужо ўведзеныя санкцыі ЕЗ і ЗША супраць Расеі. Прэзідэнт Украіны выказаў намер таксама даць прапановы адносна гэтага.

Акрамя таго, у сувязі з абвастрэннем сітуацыі з бяспекай на ўсходзе Украіны, перш за ўсё ў Марыўпалі, украінскі бок ініцыюе скліканне тэрміновага пасяджэння Камісіі Украіна-NATO.

"Місія Украіны пры NATO актывавала механізм крызісных кансультацый з Альянсам у адпаведнасці з Хартыяй аб адмысловым партнёрстве паміж Украінай і NATO" - заявіў намеснік кіраўніка Місіі Ягор Бажок.

"Кіраўнік Місіі Украіны пры NATO Ігар Далгоў ініцыяваў перад генсакратаром NATO скліканне тэрміновага пасяджэння Камісіі Украіна-NATO для абмеркавання сітуацыі і далейшых дзеянняў", - дадаў ён.

Правядзенне пасяджэння таксама чакаецца ў панядзелак 26 студзеня.

Раней паведамлялася, што міністэрства замежных спраў Латвіі, якая старшынюе ў ЕЗ, заклікае склікаць пазачарговае пасяджэнне Рады міністраў замежных спраў у сувязі з эскалацыяй насілля ва Украіне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках