6 траўня 2024, панядзелак, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: супакаенне агрэсара падахвочвае яго да насілля

1

Свет павінны ўзмацніць ціск на агрэсара ў асобе РФ, паколькі палітыка супакаення падахвочвае яго да большага насілля.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Еўрапейскай Рады Дональд Туск на сваёй старонцы ў сетцы мікраблогаў «Твітэр».

Паводле ягоных слоў, ён правёў тэрміновую размову з прэзідэнтам Пятром Парашэнкам у сувязі з абвастрэннем канфлікту ў Данбасе і тэрактам у Марыўпалі. У тэлефоннай размове гаворка ішла пра тое, што міжнародная супольнасць павінная рабіць ва ўмовах расту насілля на ўсходзе Украіны, піша «Украинская правда».

«Яшчэ раз: супакаенне падахвочвае агрэсара да большых актаў насілля. Час узмацняць нашую палітыку, заснаваную на халодных фактах, а не на ілюзіях», - заявіў Дональд Туск, відавочна, маючы на ўвазе ўзмацненне санкцый у дачыненні да РФ.

Нагадаем, тэрарысты ДНР і расейскія вайскоўцы 24 студзеня ў 09:25 абстралялі з «Градаў» усходнія ўскраіны Марыўпаля. Афіцыйны Кіеў усклаў адказнасць за гэтае злачынства непасрэдна на Расею і яе прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Паводле апошніх звестак, колькасць ахвяр абстрэлу дасягнула 30 чалавек, а параненых - 102.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках