26 красавiка 2024, Пятніца, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля берагоў Швецыі выявілі чатыры расейскія субмарыны?

Каля берагоў Швецыі выявілі чатыры расейскія субмарыны?

ВМС Швецыі апрацоўваюць сотні атрыманых паведамленняў ад грамадскасці, з тым, каб зразумець, пра колькі суднаў ідзе гаворка.

У водах Стакгольмскага архіпелага ў кастрычніку 2014 года магла знаходзіцца не адна, а тры ці чатыры падводныя лодкі, піша "Корреспондент" са спасылкай на Dagens Industri.

Контр-адмірал шведскіх ВМС Андэрс Грэнстад, каментуючы атрыманыя газетай звесткі, сказаў, што ў спецыялістаў маюцца падазрэнні, якія дазваляюць казаць аб некалькіх суднах. Аднак ён не стаў называць канкрэтны лік падлодак.

"Ёсць адно ўстаноўленае парушэнне, і ў нас маюцца падазрэнні, што можна казаць аб некалькіх суднах. Зараз вядзецца аналітычная праца, і мы апрацоўваем 300-400 паведамленняў, атрыманых намі ад грамадскасці, з тым, каб зразумець, пра колькі суднаў ідзе гаворка. Гэта для таго, каб атрымаць уяўленне аб падводнай аперацыі, якая была накіраваная супраць нас", - заявіў Грэнстад у інтэрв'ю шведскаму тэлебачанню SVT.

Кіраўнік абароннага ведамства Швецыі Петэр Хультквіст не стаў каментаваць здагадкі аб колькасці верагодных падлодак, заявіўшы, што ўсе атрыманыя высновы ўжо былі апублікаваныя і даваць новыя каментары не ўяўляецца актуальным.

Нагадаем, у кастрычніку ВМС Швецыі правялі найбуйнейшую пасля заканчэння халоднай вайны выведвальную аперацыю ў сувязі з падазрэннямі на падводную актыўнасць замежнай дзяржавы. Бюджэту гэтыя дзеянні абышліся ў 20 мільёнаў шведскіх крон (больш за €2,1 млн.), але ніякага выніку яны не прынеслі. Мясцовыя СМІ сцвярджалі, што загадкавая субмарына належыць Расеі.

Верталёты, мінныя тральшчыкі, больш за дзвесце вайскоўцаў - таямнічага парушальніка межаў шукалі лепшыя сілы шведскага войска. У пошуках прымаў удзел карвет-невідзімка, узброены супрацькарабельнымі ракетамі і глыбіннымі бомбамі.

Пасля заканчэння аперацыі шведскія вайскоўцы прааналізавалі сабраны матэрыял і ў сярэдзіне лістапада паведамілі, што ў тэрытарыяльных водах Швецыі ўсё ж такі незаконна знаходзілася міні-падлодка, якая належала замежнай дзяржаве. Аднак краіну, якой належала судна, устанавіць не ўдалося.

У Мінабароны РФ, у сваю чаргу, заявілі, што малая або звышмалая расейская падлодка не магла апынуцца ў водах Швецыі таму, што іх наогул ужо няма ў баявым складзе вайскова-марскога флоту Расеі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках