6 траўня 2024, панядзелак, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сляпы музыка з Мастоў паспяхова гастралюе па Еўропе

3
Сляпы музыка з Мастоў паспяхова гастралюе па Еўропе

Аляксандр Мулярчык з Мастоў віртуозна іграе на акустычнай гітары і выконвае музыку ўласнага сачынення.

Ён выступае ў клубах і канцэртных залах Еўропы. У мінулым годзе аб'ездзіў з гастролямі адзінаццаць краін свету. Яму 31 год. «Не буду распавядаць пра тое, як у сямігадовым узросце страціў зрок. Таму што, па-першае, у мяне, здзіўленай ягонай жыццярадаснасцю і аптымізмам, проста не хапіла духу пра гэта спытаць. Па-другое, у Сашы няма жадання пра гэта казаць», піша журналіст «Гродненской правды».

На гэты конт музыкант распавёў некалькі пацешных гісторый. Аднойчы яго запрасілі выступіць у складзе аднаго гурта. Іншыя музыкі да апошняга не ведалі, што ў іх калегі трохпрацэнтны зрок. Саша перасоўваецца самастойна і без кія. Былі вельмі здзіўлены, калі жыхар Мастоў раскрыў карты. І гледачам Алекс Май (гэта псеўданім Аляксандра Мулярчыка) не распавядае аб сваёй асаблівасці, не паказвае ў афішах, выступае пераважна ў сонечных акулярах. А аднойчы недасведчаны пілот-інструктар маламернага самалёта перадаў хлопцу штурвал. Саша ўспамінае, як спрабаваў дакрычацца да лётчыка, але мікрафон быў зламаны. На шчасце, усё скончылася добра.

Алекс Май жыве ў польскім Уроцлаве. Гастралюе па ўсёй Еўропе. Пачуць ягоную музыку і ўбачыць запісы выступленняў можна ў Інтэрнэце. Такім чынам сочыць за творчасцю музыкі і ягоная сям'я ў Мастах. Бацькі не маюць ніякага дачынення да музыкі. Тата - кіроўца-міжнароднік, мама цяпер на пенсіі. Затое ўсе іх трое дзяцей іграюць на музычных інструментах: Алена - на скрыпцы, Іван - на ўдарных.

Саша ўпершыню ўзяў у рукі гітару ў трэцім класе, а ў 19 гадоў стаў займацца ёй сур'ёзна. Браў індывідуальныя ўрокі ў гарадзенскага гітарыста Сяргея Сафонава, у гітарыста гуртоў «Палац» і «Крама» Сяргея Трухановіча. Два гады правучыўся ва Уладзіміра Угольніка ва ўніверсітэце культуры. За новым вопытам і адчуваннямі рвануў у Польшчу на вучобу да джазавага музыкі Карла Ферфецкага. Ставячы новыя мэты і збіраючыся ў дарогу, мастаўчаніна ніколі не спыняла тое, што свет ён бачыць як чараду святла і ценяў.

У скарбонцы Алекса Мая чатыры альбомы - два запісаныя ў складзе гурта і два сольныя. Апошнія называюцца «Гітарная медытацыя з шырока заплюшчанымі вачыма» і «Маё скрыжаванне». Некаторыя кампазіцыі польскі рэжысёр Ганна Мачко выкарыстоўвала ў сваіх дакументальных фільмах пра сляпую дзяўчыну і аб удзельніках вайны ў Афганістане.

«Саша прынёс мне на флэшцы сваю музыку. Пацікавілася, да якога стылю адносяцца кампазіцыі. Музыка не змог адказаць. Я зразумела чаму, калі ўключыла запісы. Ягоная музыка ні на якую іншую не падобная. Адным словам, гэта трэба чуць», - піша выданне.

На базе Уроцлаўскага ўнівэрсытэту мастаўчанін піша доктарскую на тэму: «Месца музычнага фальклору ў сучаснай эстраднай музыцы Заходняй Беларусі». І наступны свой альбом Алекс Май бачыць з беларускімі фальклорнымі ноткамі. Марыць правесці ягоную прэзентацыю ў Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках