30 красавiка 2024, aўторак, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбаліст прабіў мячом па трыбунах у адказ на абразу

Нервы бэльгійскага футбаліста «Андэрлехта» Стывена Дэфура не вытрымалі агрэсіўных паводзін фанатаў «Стандарда».

Ён выступаў за льежскі клуб у 2006-11 гадах, двойчы стаўшы са «Стандардам» чэмпіёнам Бэльгіі. У 2011 годзе ён перайшоў у Порту, але летам вярнуўся ў Бэльгію, перайшоўшы ў склад заклятага ворага «Стандарда» - «Андэрлехт», піша sport.bigmir.net.

У нядзелю расчараваныя льежскія заўзятары вывесілі вялізны банер, на якім маньяк-забойца з фільма «Пятніца, 13-га» Джэйсан Вурхіз трымае ў руцэ адрэзаную галаву Дэфура. Надпіс абвяшчае: «Чырвоны ці мёртвы».

Дэфур трываць крыўды не стаў, прабіўшы мячом па трыбунах, за што быў выдалены суддзём з поля.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках