30 красавiка 2024, aўторак, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуськалій» перашкаджае «Уралкалію» ўкласці кантракт з Кітаем

10
«Беларуськалій» перашкаджае «Уралкалію» ўкласці кантракт з Кітаем

Палітыка збыту «Уралкалія» «аб'ём важнейшы за кошты» павярнулася супраць яго самога.

«Беларуськалій» можа перашкодзіць «Уралкалію» падняць кошт паводле новага кітайскага кантракту на 10% да $335 за тону, гаворыцца ў аглядзе Raiffeisenbank. Былы партнёр расейскай кампаніі далей пастаўляе ўгнаенні старым коштам - у $305, у той час як традыцыйна напярэдадні ўкладання новага гадавога кантракту вытворцы спынялі пастаўкі, для таго каб умацаваць перагаворныя пазіцыі. У снежні экспарт у Кітай вырас на 33% да 810 000 т, амаль 44%, або 360.000 т, паставіў «Беларуськалій», гаворыцца ў аглядзе банка, пішуць «Ведомости».

Усяго ў IV квартале «Беларуськалій» паставіў у Кітай 600000 т, ведае суразмоўца ў адной з кампаній - вытворцаў угнаенняў (для параўнання: «Уралкалій» у мінулым годзе ўклаў кантракт на 700 000 т на паўгода). Беларусь працягнула пастаўкі і ў студзені, аб'ём дасягнуў 250 000 т, зазначае ён. На ягоную думку, паводзіны беларускай кампаніі могуць зацягнуць і ўскладніць перамоўны працэс «Уралкалія» і Сanpotex (трэйдар канадскіх вытворцаў Potash corp, Mosaic і Agrium) з кітайскімі партнёрамі. Сanpotex пакуль падпісала толькі трохгадовы мемарандум з кітайскімі пакупнікамі на 8,1 млн т калію.

Прадстаўнікі «Беларуськалія» і яго трэйдара - Беларускай калійнай кампаніі (БКК) не адказалі на запыты «Ведомостей», іх калега з «Уралкалія» адмовіўся ад каментароў.

Да раскідання гандлёвага партнёрства «Уралкалія» і «Беларуськалія» першы ў годзе кантракт з кітайскімі пакупнікамі ўклала БКК, на гэты кошт арыентаваліся і іншыя вытворцы, успамінае аналітык Raiffeisenbank Канстанцін Юмінаў. Кошт кітайскага кантракту - арыенцір для спотавых рынкаў. Пводле звестак банка, нягледзячы на тое што раней кітайскія пакупнікі згаджаліся на прэмію да мінулагодняга кошту ў 5% (да $320/т), цяпер існуе рызыка прадаўжэнне кантракту ранейшым коштам. Або «Беларуськалій» можа прапанаваць кошт ніжэшы за $335/т, на якія разлічвае «Уралкалій», і першым укласці кантракт, дапускае Юмінаў. Гэта можа прычыніцца да зніжэння коштаў на спотавых рынках у кароткатэрміновай і сярэднетэрміновай перспектывах і нават вайны коштаў, гаворыцца ў аглядзе банка.

Пра тое, што «Беларуськалій» дэмпінгуе на ключавых рынках, у снежні распавядаў і дырэктар продажаў і маркетынгу «Уралкалія» Алег Пятроў. Кампанія стварыла «коштавую эрозію» на рынку Бразіліі (кошты ўпалі з $380 да $370/т) і спрабуе пастаўляць са зніжкай у ЗША, распавядаў ён. «Уралкалій» і кітайскія пакупнікі «даўно б ужо прыйшлі да пагаднення», а затрымка ў перамовах пераважна залежыць ад аб'ёмаў, якія ўсё яшчэ ідуць у Кітай з Беларусі, паказваў Пятроў. «Яны і для сябе, і для іншых сякуць галінку», - рэзюмаваў топ-мэнэджар.

Фактычна «Беларуськалій» рэалізуе новую палітыку «Уралкалія» - «аб'ём перад коштуам», абвешчаную летам 2013 пасля выхаду з БКК. БКК доўга не магла прыйсці ў сябе пасля разрыву, але ўжо ў першым паўгоддзі 2014 пачала набіраць аб'ёмы і выйшла нават на расейскі рынак, традыцыйна які належаў «Уралкалію», уклаўшы кантракт з «Фосагра». Пры гэтым і «Беларуськалій», і «Уралкалій» цягам года ківалі, што будуць падтрымліваць кошты. Але напраўду «Беларуськалій» вырабіў у 2014 рэкордныя 10.300.000 т калію. «Уралкалій» - рэкордныя 12.100.000 т.

Але ў лістападзе нечакана быў падтоплены адзін з руднікоў «Уралкалія» - «Салікамск-2». Кампанія прыпыніла працы і разлічвае канчаткова вызначыць лёс рудніка вясной. Але пакуль «Уралкалій» плануе, што вытворчасць у 2015 годзе скароціцца да 10,2 млн т, вынікае са студзеньскай прэзентацыі кампаніі для інвестараў. Таму, калі пачнецца коштавая вайна, «Уралкалію» цяжка будзе захаваць долю на рынку, гаворыцца ў аглядзе Raiffeisen. У першым паўгоддзі 2014 яна была 23%, пазнейшых звестак няма.

У гэтым годзе сусветны попыт на калій можа скласці амаль 60 млн т, калі «Беларуськалій» захавае вытворчасць на ўзроўні 10-10,5 млн т, яго доля на рынку вырасце з 16 да 17,5%, мяркуе аналітык Газпромбанка Міхаіл Ганелін. З улікам дэвальвацыі рубля сабекошт вытворчасці калійных угнаенняў «Уралкалія» знізіўся з $49 за тону да $40-45, нагадвае ён. Але каб захаваць EBITDA на ўзроўні мінулага года, «Уралкалію» трэба падвысіць кошт кітайскага кантракту хоць бы да $320-330 за тону, падлічыў Ганелін.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках