30 красавiка 2024, aўторак, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За тры дні ад галалёду ў Менску пацярпелі 30 чалавек

1
За тры дні ад галалёду ў Менску пацярпелі 30 чалавек

За апошнія дні ў Менску галалёдныя траўмы атрымалі 30 чалавек, у тым ліку дзіця.

Галоўны спецыяліст аддзела прававой работы і арганізацыі медыцынскай абароны пры надзвычайных сітуацыях камітэта аховы здароўя Менгарвыканкама Мікалай Тукала распавёў, што з іх трое дарослых трапілі ў шпіталь. Асноўнымі тыпамі траўмаў былі ўдары, вывіхі, пераломы, піша БелаПАН.

Нагадаем, у студзені пік галалёдных траўмаў прыйшоўся на 13 студзеня, калі да медыкаў звярнулася 64 чалавекі, з якіх 13 былі шпіталізаваныя.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, каўзота бліжэйшымі днямі захаваецца. 26 студзені рэспубліка будзе знаходзіцца ў абсягу павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванага ў вільготнай паветранай масе. Месцамі чакаецца кароткачасовы снег, мокры снег, туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра ўночы 0 - мінус 7°C, пры прасвятленнях да мінус 9°C, удзень у пераважна 0 - мінус 5°C.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках