30 красавiка 2024, aўторак, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША могуць адключыць расейскія банкі ад SWIFT

8
ЗША могуць адключыць расейскія банкі ад SWIFT

ЗША могуць адключыць расейскія банкі ад міжнароднай аплатнай сістэмы SWIFT праз абвастрэння сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Пра гэта піша расейскі «Коммерсант» са спасылкай на неназваную крыніцу, блізкую да Дзярждэпартаменту.

Суразмоўца выдання падкрэсліў, што еўрапейскія партнёры Вашынгтона наўрад ці пагодзяцца на падобныя меры. У гэтым выпадку ЗША змогуць уздзейнічаць на працу SWIFT самастойна, блакуючы транзакцыі толькі паміж расейскімі і амерыканскімі банкамі.

Іншая крыніца, блізкая да Дзярждэпу, заўважыў, што ЗША будуць спрабаваць развязаць пытанне дыпламатычным шляхам, але не вычарпалі рэсурс санкцыйнай палітыкі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках