30 красавiка 2024, aўторак, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўра ўпаў да мінімуму 2003 праз вынікі выбараў у Грэцыі

1
Еўра ўпаў да мінімуму 2003 праз вынікі выбараў у Грэцыі

Еўра сёння раніцай таргаваўся на ўзроўні $1,1194.

Еўра ў дачыненні да большасці сусветных валют падчас таргоў значна таннее, піша «Газета.Ru» са спасылкай на Bloomberg.

У прыватнасці, у дачыненні да даляра ЗША еўра дасягнуў мінімуму за апошнія 11 гадоў - з 2003 года - праз навіны пра перамогу СІРЫЗА на парламенцкіх выбарах у Грэцыі.

Еўра сёння раніцай таргаваўся на ўзроўні $1,1194. Падчас сесіі адзіная еўрапейская валюта апускалася да мінімуму з верасня 2003 года - $ 1,1184.

Раней адказны за эканамічную палітыку партыі СІРЫЗА Яніс Міліос заявіў, што праграма, узгодненая з Еўрагрупай цяперашнім кіраўніком міністэрства фінансаў Грэцыі Гікасам Хардувелісам як прадстаўніком прэм'ер-міністра Антоніса Самараса, з гэтага часу не дзейнічае.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках