30 красавiка 2024, aўторак, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Барысаве затрымалі буйнога валютчыка

13
У Барысаве затрымалі буйнога валютчыка

У незаконнага прадпрымальніка канфіскавана 227,3 млн. рублёў, 13,6 тыс. даляраў ЗША і 400 еўра.

Барысаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта Беларусі распачатая справа за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць у дачыненні да 45-гадовага беспрацоўнага жыхара Барысава, паведамляе БелаПАН.

Паводле інфармацыі МУС, са снежня 2014 да студзеня 2015 мужчына, ажыццяўляючы незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, звязаную з правядзеннем валютна-абменных аперацый, атрымаў даход 233,6 млн рублёў. У незаконнага прадпрымальніка канфіскавана 227,3 млн рублёў, 13,6 тыс. даляраў ЗША і 400 еўра.

Крымінальная справа распачатая паводле матэрыялаў службы у барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Менскага аблвыканкама і Барысаўскага РУУС.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках