30 красавiка 2024, aўторак, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія яблыкі ў гомельскім гіпермаркеце таннейшыя за беларускія

27

Гіпермаркет «Гіпа» ў Гомелі здзівіў пакупнікоў сваімі коштамі.

Пра гэта пішуць чытачы charter97.org, якія даслалі ў рэдакцыю відэаролік, зняты ў краме.

Увагу пакупнікоў прыцягнулі кошты яблык, якія прадаваліся ў «Гіпа». Кошт садавіны, прывезенай з Польшчы выявіўся ніжэйшым, чым вырашчанай у Беларусі. Імпартныя яблыкі каштавалі 8150 рублёў, айчынныя - 8550 рублёў. Пры гэтым якасць беларускіх яблыкаў відавочна саступала польскім.

Нагадаем, адразу пасля ўвядзення Уладзімірам Пуціным забароны на імпарт прадуктаў харчавання з краін ЕЗ, Польшча імкліва павялічыла экспарт яблыкаў у Беларусь. Многія экспэрты мяркуюць, што гэта было зроблена для іх далейшага перапродажу ў Расею. Відавочна, беларускія ўлады не змаглі перапрадаць увесь закуплены аб'ём тавараў і вымушаныя збываць іх нізкімі коштамі ў айчынных крамах.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках