30 красавiка 2024, aўторак, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ўпершыню адмовіла Прыднястроўю ў грошах

22
Расея ўпершыню адмовіла Прыднястроўю ў грошах

У Масквы няма сродкаў на ўтрыманне сваіх васалаў.

Расея ўпершыню адмовіла Прыднястроўю ў фінансавай дапамозе, якую ў Маскве прасіў кіраўнік адколанага рэгіёну Яўген Шаўчук.

Пра гэта паведамляе «Незалежная газета» са спасылкай на крыніцу ў Вярхоўнай радзе Прыднястроўя.

Ціраспаль разлічваў на атрыманне 100 млн даляраў, каб правесці выплату пенсій і іншых сацыяльных абавязацельстваў. Экспэрты звязваюць адмову ў грошах з магчымасцю РФ саступіць Прыднястроўе ў абмен на прызнанне Крыму расейскім.

За газ Ціраспаль вінен РФ 5 млрд даляраў. Электраэнэргія паступае на мясцовыя заводы з Малдаўскай ДРЭС, у якой - расейскі ўласнік. У СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што расейскія інвестары пачалі сыходзіць з Прыднястроўя, што кажа аб зніжэнні рэнтабельнасці прадпрыемстваў, а таксама аб змене пазіцыі Масквы ў дачыненні да прарасейскага рэгіёну.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках