30 красавiка 2024, aўторак, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сыны Мубарака вызваленыя з турмы

1
Сыны Мубарака вызваленыя з турмы

Два сыны зрынутага прэзідэнта Егіпта Хосні Мубарака выйшлі з турмы.

Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на прадстаўнікоў егіпецкіх уладаў, піша Lenta.ru.

Паводле звестак агенцтва, у панядзелак, 26 студзеня, Аля і Гамаль былі вызваленыя з папраўчай установы «Тора» на поўдні Каіра і адправіліся дадому.

Раней суд пастанавіў вызваліць з-за кратаў сыноў Мубарака ў сувязі з пераглядам справы аб карупцыі, у рамках якой яны былі прысуджаныя да чатырох гадоў пазбаўлення волі кожны. Сам былы прэзідэнт паводле гэтай жа справы атрымаў тры гады турмы, аднак пасля ўсе абвінавачванні з Мубарака і яго сыноў былі знятыя, паводле справы прызначылі новы разгляд. Усе трое абвінавачваліся ў незаконным прысваенні дзяржаўных сродкаў.

У сярэдзіне студзеня паведамлялася, што 86-гадовы Мубарак праходзіць лячэнне ў адным з вайсковых шпіталяў Каіра.

У лістападзе мінулага года суд таксама зняў з усіх траіх абвінавачванні ў датычнасці да забойства дэманстрантаў у Каіры падчас студзеньскай рэвалюцыі 2011 года.

У Егіпце ў студзені 2011-га пачаліся масавыя акцыі пратэсту, якія прывялі да зрынання Хосні Мубарака, які кіраваў краінай на працягу трох дзесяцігоддзяў. Асноўнай рухаючай сілай рэвалюцыі стала праісламская арганізацыя «Браты-мусульмане».

Фота: AP

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках