30 красавiка 2024, aўторак, 8:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bentley выпусціла калекцыю мэблі

4

Прэзентацыя прадметаў інтэр'еру адбылася на выставе ў Парыжы.

Вядомы аўтавытворца Bentley выпусціў калекцыю мэблі для спальняў і гасціных, якая атрымала назву Bentley Home. Прэзентацыя адбылася ў рамках парыжскай выставы прадметаў інтэр'еру Maison & Objet, паведамляе Dbmediaglobal.

Партнёрам Bentley сталі кампанія Luxury Living Group і дызайнер Карла Каломба, які ўзяў за аснову для творчага палёту інтэр'ер чыгуначнага вакзала 1920-х гадоў. Крылаты лагатып Bentley ўпрыгожвае падушкі і спінкі мэблі, выкананыя ў крэмава-шакаладнай гаме, піша korrespondent.net.

Акрамя прадстаўленых у галерэі прадметаў, у калекцыю ўваходзяць і больш кампактныя прадметы - цыгарэтныя скрыні, рамкі для фатаграфій і нават ляжанкі для жывёл. Кошты прадметаў мэблі вар'ююцца ў дыяпазоне 4-13 тысяч еўра.

Адзначым, што першую калекцыю мэблі Bentley выпусціла ў 2011 годзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках