28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінадукацыі адмовілася ствараць у БДУ беларускамоўны факультэт

13
Мінадукацыі адмовілася ствараць у БДУ беларускамоўны факультэт

Улады адмовіліся разглядаць пытанне аб пашырэнні вышэйшай адукацыі на беларускай мове.

Гэта вынікае з адказу, атрыманага "Таварыствам беларускай мовы" на зварот, які быў накіраваны ў Савет міністраў і адміністрацыю Лукашэнкі. Дакумент прыйшоў з міністэрства адукацыі, паведамляе "Радыё Свабода".

Старшыня ТБМ Алег Трусаў пракаментаваў адказ. "Зварот быў накіраваны ў Савет міністраў і Адміністрацыю прэзідэнта, яны "адфутболілі" яго ў Міністэрства адукацыі. То бок, фактычна ўлады адказалі нам вуснамі першага намесніка міністра адукацыі Богуша, што не трэба ім універсітэт з навучаннем на беларускай мове, і нават факультэта не трэба", - сказаў ён.

Міністэрства інфармацыі на трох з паловай старонках падрыхтавала справаздачу, у якой ідзе пералік "устаноў, якія ўносяць значны ўклад у развіццё беларускай мовы і культуры", паведамляецца, што ў "кожнай установе вышэйшай адукацыі выкладаецца абавязковая дысцыпліна "Беларуская мова (прафесійная лексіка)", што "выдаюцца навучальныя дапаможнікі на беларускай мове", што "ў значнай колькасці ВНУ створаныя навучальныя групы, у якіх студэнты навучаюцца на расейскай і беларускай мовах".

Уласна адказ на пастаўленае ТБМ пытанне "замаскаваны" на другой старонцы справаздачы: "Стварэнне асобнага беларускамоўнага факультэта ў БДУ на сучасным этапе не дазволіць якасна арганізаваць навучальны працэс рознапрофільных спецыяльнасцяў і спецыялізацый".

А заканчваецца справаздача Мінадукацыі такой фразай: "У выпадку нязгоды з гэтым адказам Вы маеце права абскардзіць яго ў парадку, устаноўленым заканадаўствам".

Варта адзначыць, што днямі ТБМ таксама накіравала звароты ў "палату прадстаўнікоў" - з патрабаваннем "як мага хутчэй унесці ў дзейнае заканадаўства змены, накіраваныя на забеспячэнне належнага статусу беларускай мовы", а таксама старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі - аб пашырэнні беларускай мовы на ТВ .

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках