30 красавiка 2024, aўторак, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы выступяць у першым паўфінале «Еўравізіі-2015»

2

26 студзеня ў Вене прайшло лёсаванне ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу песні «Еўравізіі-2015».

Прадстаўнікі Беларусі Uzari & Maimuna выступяць у першым паўфінале, піша БелаПАН.

39 удзельнікаў конкурсу разбітыя на тры групы. Без папярэдняга адбору ў фінал, які пройдзе 23 траўня, кваліфікаваныя Аўстрыя (краіна-гаспадыня), а таксама Францыя, Італія,Нямеччына, Вялікая Брытанія і Гішпанія (краіны-заснавальніцы Еўрапейскага вяшчальнага звязу).

Астатнія прэтэндэнты разбітыя на два паўфіналы. У першым, які адбудзецца 19 траўня, выступяць 16 краін, у тым ліку і Беларусь. У другім - 21 траўня - 17 краін. Парадкавыя нумары ўдзельнікаў будуць вызначаныя пазней з улікам меркавання пастановачнай групы шоў.

З кожнага паўфіналу ў фінал выйдуць дзесяць выканаўцаў.

Нагадаем, пераможцы беларускага нацыянальнага адборачнага тура Uzari & Maimuna выступяць з кампазіцыяй Time.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках