30 красавiка 2024, aўторак, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

7 салодкіх спосабаў лячэння прастуды

4
7 салодкіх спосабаў лячэння прастуды

Карысныя парады тым, хто прастудзіўся.

Інжыр верне голас

Сушаны інжыр славіцца не толькі прыемным смакам і багатым запасам пажыўных рэчываў. Ён валодае моцнымі гарачкапаніжальнымі і адхарквальнымі ўласцівасцямі, а таксама здымае запаленне горла і дапамагае аднаўляць голас пры прастудзе.

Для ўзмацнення эфекту інжыр таксама рэкамендуецца спалучаць з малаком. Некалькі сушаных пладоў інжыра здрабняем, заліваем шклянкай малака і ставім на слабы агонь на 10-15 хвілін. Затым здымаем напой з пліты, астуджаем яго і дадаем трохі сметанковага масла. Застаецца старанна ўзбіць малочную сумесь блендэрам і выпіць кактэйль яшчэ цёплым. Працэдуру можна паўтарыць перад сном, піша rus-health.info.

Мёд адолее вірусы

Мёд і малако - бяспройгрышная камбінацыя для лячэння прастуды. Мёд эфектыўна змагаецца з вірусамі і шкоднымі бактэрыямі, а таксама ўмацоўвае аслаблены імунітэт. Лактабактэрыі, якія змяшчаюцца ў малацэ, абараняюць страўнікава-кішачны тракт, дзе ўтрымліваецца самая вялікая колькасць імунных клетак. Кактэйль з двух гэтых інгрэдыентаў дапаможа хутка развітацца з ненавіснай хваробай.

Прыгатаваць яго вельмі проста. Неабходную колькасць малака падаграваем на слабым агні, пераліваем у шклянку, змешваем з 2 ч. л. мёду і маленькім кавалачкам сметанковага масла. Піць гэты салодкі сродак трэба цёплым, пасля чаго ўкруціцца ў цёплую коўдру і добранька выпацець.

Цытрына ўзбадзёрыць імунітэт

Цытрына - першы памочнік пры прастудных захворваннях. Яна валодае багатымі запасамі вітамінаў C і P, шчолачных элементаў, арганічных кіслот і фітанцыдаў. Увесь гэты набор карысных кампанентаў дапаможа ў самыя кароткія тэрміны прывесці імунітэт ў норму. А каб грызці кіслыя цытрыны было не так самотна, можна падсаладзіць пілюлю. Возьмем невялікую цытрыну, вымем з яе зярняты і прапусцім праз мясарубку разам з цэдрай. Дадамо да цытрынавай мякаці 50 г размякчанай курагі, 2 ч. л. кветкавага мёду, 100 г сметанковага масла і старанна змяшаем. Атрыманую масу неабходна прымаць 2 разы ў дзень, па 1 ч. л., павольна рассмоктваючы. А захоўваць сродак варта ў лядоўні.

Ягады ўдараць адзіным фронтам

Дадамо да цытрусавых трохі ягад - і атрымаем эфектыўныя лекі, якія маментальна змякчаюць сімптомы прастуды. Да прыкладу, журавіны маюць шмат вітамінаў A, C, K, а таксама флаваноідаў, якія валодаюць, у тым, ліку супрацьбактэрыяльным эфектам. Чорныя парэчкі аказваюць антысептычнае дзеянне, а іх сок добра дапамагае пры моцным кашлі. Прапускаем праз мясасечку буйны грэйпфрут, вычышчаны ад горкіх скурак і насення, следам за ім - 200 г замарожаных журавін і столькі ж чорных парэчак. Можна дадаць сюды малінавае варэнне. Старанна змешваем атрыманую масу, закрываем вечкам і настойваем на працягу дня і ночы. Пасля чаго можна прымаць лячэбнае варэнне тры разы на дзень за 30 хвілін да ежы. Захоўваць яго лепш за ўсё ў лядоўні ў шкляным посудзе са шчыльным вечкам.

Арэхі зарадзяць вітамінамі

Грэцкія арэхі таксама дапамогуць перамагчы прастуду і падлатаць выматаны імунітэт. Спелыя арэшкі да кастрычніка-лістапада ўзбагачаюцца вітамінамі C, B1, B2, PP, а яшчэ карацінам, дубільнымі рэчывамі, абалонінай і карыснымі кіслотамі. Такое энергетычнае асарці - менавіта тое, што трэба ў бязрадасныя дні хваробы. Алей грэцкага арэха лечыць імунітэт на клетачным узроўні і павышае супраціўляльнасць арганізма да вірусных захворванняў. Прапускаем праз мясарубку 200 г вычышчаных ядраў грэцкіх арэхаў і дадаем да іх 150 мл ліпавага мёду. У атрыманую масу выліваем 50 мл свежага апельсінавага соку і такую ж колькасць соку алоэ. Старанна змешваем масу і прымаем па 1 ч. л. на працягу ўсяго дня за паўгадзіны да ежы.

Банан пазбавіць ад кашлю

Банан - яшчэ адзін моцны супрацьпрастудны сродак, здольны каго заўгодна паставіць на ногі. Мякаць плоду эфектыўна здымае непрыемнае пяршэнне ў горле і пазбаўляе ад кашлю - і ўсё гэта ўжо пасля аднаго-двух ужыванняў своеасаблівага рацэпта. Нам спатрэбяцца два буйныя бананы, якія мы старанна растаўчэм відэльцам і зальем шклянкай вады. Дадаем у фруктовую масу 2 ч. л. кляновага сіропу або мёду, 3-5 сухіх кветак гваздзікі, падаграваем на слабым агні, але не даем закіпець. Старанна змешваем і астуджаем атрыманы крэм. Прымайце яго ў прамежках паміж ежай, а таксама пры ўзнікненні прыступаў кашлю. Не забудзьцеся з'есці пару лыжак бананавага прысмаку перад сном. Ужо на наступны дзень вы адчуеце прыкметнае паляпшэнне самаадчування.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках