30 красавiка 2024, aўторак, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПАРЕ абскардзіла паўнамоцтвы расейскай дэлегацыі

5
ПАРЕ абскардзіла паўнамоцтвы расейскай дэлегацыі

Група дэпутатаў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы аспрэчыла паўнамоцтвы расейскай дэлегацыі.

Адбылося гэта падчас цырымоніі адкрыцця сесіі. Ініцыятарам выступіў брытанец Роберт Уолтар. Да нядаўняга часу ён быў кіраўніком групы EDG, у якой працавалі таксама прадстаўнікі "Единой России", паведамляе "Европейская правда".

Каб паставіць пад сумнеў паўнамоцтвы расейскай дэлегацыі, у зале павінныя ўстаць не менш за 30 чальцоў асамблеі. Падлік галасоў не праводзіўся, але візуальна гэтую ідэю падтрымалі нашмат больш чальцоў ПАРЕ, чым гэта трэба.

Цяпер пратэст аб пазбаўленні расейцаў паўнамоцтваў павінныя разгледзець у рэгламентным камітэце. Разгляд гэтага пытання запланаваны на сераду 28 студзеня.

Прэзідэнт ПАРЕ Ан Брасер, пераабраная на гэты пост у панядзелак, падкрэсліла што ПАРЕ мае права забараніць расейцам удзел у працы асамблеі за парушэнні.

"Калі нацыянальная дэлегацыя, скажам, не мае дастатковай рэпрэзентатыўнасці, мы можам не пацвердзіць паўнамоцтвы дэлегацыі, такія выпадкі бывалі", - адзначыла яна.

Раней СМІ паведамлялі, што парламентарыі ад Нідэрландаў ініцыююць пазбаўленне расейскай дэлегацыі паўнамоцтваў у ПАРЕ.

У красавіку 2014 года праз анексію Крыма і падтрымку сепаратыстаў у Данбасе расейскую дэлегацыю ў ПАРЕ ўжо пазбавілі права голасу, права ўдзельнічаць у пасяджэннях статутных органаў і ў маніторынгавай дзейнасці асамблеі. Згодна з правіламі асамблеі, на зімовай сесіі паўнамоцтвы ўсіх дэлегацый абнаўляюцца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках