30 красавiка 2024, aўторак, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкі аднаўляюць валютна-абменныя аперацыі праз рублёвыя карткі

13
Банкі аднаўляюць валютна-абменныя аперацыі праз рублёвыя карткі

Беларускія банкі масава аднаўляюць валютна-абменныя аперацыі праз карткі, выпушчаныя да рахункаў у беларускіх рублях.

Так, праўленне ЗАТ «МТБанк» прыняло рашэнне аб павелічэнні лімітаў пры выкарыстанні рублёвых банкаўскіх карт за мяжой. З 26 студзеня трымальнікі такіх карт змогуць разлічвацца за пакупкі і паслугі на суму, эквівалентную Br7,5 млн у дзень. Гэта ж тычыцца і аперацый з замежнымі інтэрнэт-крамамі. Акрамя таго, праўленнем банка павялічаны тыднёвы ліміт разліку рублёвай картай за мяжой, роўны Br30 млн. Ліміт на зняцце наяўных з рублёвых карт за мяжой устаноўлены ў памеры, эквівалентным Br4,5 млн у дзень і Br15 млн у тыдзень, паведамляе БелТА.

Банк ВТБ з 27 студзеня павялічвае ліміт на ажыццяўленне замежных валютна-абменных аперацый праз рублёвыя карткі Visa. Дзённы ліміт, раней які складаў 300 еўра, устаноўлены ў памеры 500 еўра (у аперацыях у іншых валютах - у эквіваленце). Даступныя аперацыі аплаты тавараў, паслуг і зняцця наяўных у валюце, праінфармавалі ў банку, удакладніўшы, што зняцце наяўных у расейскіх рублях не магчымае.

ААТ «Банк Москва-Минск» таксама аднавіла валютна-абменныя аперацыі пры выкарыстанні картак банка, выпушчаных да рахункаў у беларускіх рублях.

Некаторыя беларускія банкі (Белаграпрамбанк, БПС-Сбербанк, Альфа-банк) раней знялі частку абмежаванняў у безнаяўных валютна-абменных аперацыях.

Абмежаванні былі ўведзеныя банкамі ў снежні мінулага года праз нестабільнасць на фінансава-эканамічным рынку краіны.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках