30 красавiка 2024, aўторак, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якунін падаў у суд на The New York Times

18
Якунін падаў у суд на The New York Times

Прэзідэнт РЖД Уладзімір Якунін падаў пазоў аб абароне гонару і годнасці да амерыканскага выдання The New York Times.

Пра гэта паведамляе РАПСИ са спасылкай на прэс-службу Прэсненскага суду Масквы.

Нагодай для звароту Якуніна ў суд стала публікацыя, у якой ён «абвінавачваецца ў парушэнні заканадаўства», піша Lenta.ru.

«Прадмет пазову - абарона гонару і годнасці, грашовая кампенсацыя намі не заяўленая. Мы просім суд абавязаць адказчыка абвергнуць звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці. Прычым абвяржэнне апублікаваць у Расеі, ЗША, Нямеччыне і Аўстрыі», - паведаміў адвакат Аляксей Мельнікаў.

Якая менавіта публікацыя The New York Times выклікала прэтэнзіі з боку Якуніна, не ўдакладняецца. Пазоў кіраўніка РЖД аб абароне гонару і годнасці прыняты да вытворчасці, разгляд прызначаны на 19 лютага.

Паводле інфармацыі ТАСС, гаворка ідзе пра матэрыял, апублікаваны 27 красавіка 2014 года. У нататцы пад загалоўкам «Санкцыі справакавалі новыя пошукі таемных багаццяў Пуціна» выданне цытуе паведамленне, апублікаванае WikiLeaks, у якім супрацоўнік General Electric заявіў, што Якунін «пералічваў значныя выплаты Пуціну».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках