30 красавiка 2024, aўторак, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працэсары для новага iPhone будзе пастаўляць Samsung

12
Працэсары для новага iPhone будзе пастаўляць Samsung

Samsung будзе вырабляць і пастаўляць 75% мікрасхем для новага смартфона амерыканскай Apple.

Паўднёвакарэйская кампанія стане асноўным пастаўшчыком працэсараў для новай мадэлі iPhone. Пра гэта паведамляе мясцовая газета Maeil Business Newspaper са спасылкай на свае крыніцы ў паўправадніковай прамысловасці, піша «Прайм».

Паводле звестак крыніц, Samsung будзе вырабляць і пастаўляць 75% мікрасхем для новага смартфона амерыканскай Apple. У прыватнасці, гаворка ідзе аб працэсарах A9 для наступнага iPhone 7. Чыпы мадэлі A8 для папярэдняга IPhone 6 вырабляла тайваньская кампанія TSMC. Сума кантракту з амерыканскай Apple не паведамляецца.

Крыніцы газеты таксама заявілі, што Samsung Electronics будзе выкарыстоўваць уласныя працэсары ў новым Galaxy S6, выхад якога чакаецца ў сакавіку гэтага года. Пры гэтым раней для сваіх смартфонаў паўднёвакарэйская кампанія закупляла працэсары амерыканскай Qualcomm.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках