30 красавiка 2024, aўторак, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Трамп пазмагаецца за пасаду прэзідэнта ЗША

Дональд Трамп пазмагаецца за пасаду прэзідэнта ЗША

Амерыканскі мільярдэр і медыямагнат ужо ў другі раз паабяцаў удзельнічаць у выбарах прэзідэнта ЗША.

Аб сваім намеры Дональд Трамп заявіў на сходзе сяброў Рэспубліканскай партыі ў штаце Аёва ў нядзелю, 25 студзеня, паведамляе CBS News. "Я ўсур'ёз маю задумку аб тым, каб балатавацца на пасаду прэзідэнта, паколькі мне гэтая пасада па плячы", - заявіў ён.

Паводле ягоных слоў, іншых годных кандыдатаў ад рэспубліканцаў ён не бачыць. Так, Міт Ромні ўжо вылучаўся і пацярпеў паразу ад Барака Абамы ў 2012 годзе. А тады, лічыць мільярдэр, перамагчы на выбарах можна было лёгка, піша LB.ua.

Гаворачы аб Джэбу Бушу, губернатары Фларыды і браце 43-га прэзідэнта ЗША Джорджа Буша-малодшага, Трамп адзначыў: "Апошняе, што нам трэба, - гэта яшчэ адзін Буш".

Мільярдэр раскрытыкаваў Джэба Буша за пазіцыю ў пытанні адукацыі і словы пра мігрантаў, якія прыбываюць у ЗША нібыта праз "праявы кахання".

Перад пачаткам прэзідэнцкіх гонак 2008 і 2012 года Трамп заяўляў, што плануе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, але пазней адмаўляўся ад сваіх слоў.

Фота: AP/Nick Ut

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках