2 траўня 2024, Чацвер, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Японіі параўналі Крым і Курылы і заклікалі Расею не скажаць гісторыю

32
У Японіі параўналі Крым і Курылы і заклікалі Расею не скажаць гісторыю

Японскія ўлады мяркуюць, што разгорнутая Расеяй у дачыненні да Украіны агрэсія і анэксія Крыма параўнальная з праблемай Курыл.

Пра гэта заявіў падчас візіту ў Бельгію міністр замежных спраў Японіі Фуміа Кісіда (Fumio Kishida), - піша ИноСМИ са спасылкай на японскую штодзённую газету Sankei Shimbun.

«Сітуацыя ва Украіне была змененая за кошт сілы. Гэта датычыцца і праблемы паўночных тэрыторый». Расея не згодна з гэтым сцвярджэннем», - сказаў ён.

У адказ на гэтую заяву Міністэрства замежных спраў Расеі заявіла, што Паўднёвыя Курылы законна належаць РФ з часоў Другой сусветнай вайны і абвінаваціла Японію ў нежаданні засвоіць урокі гісторыі.

«Сусветная супольнасць жорстка крытыкуе Расею, якая летась далучыла Крым, парушыўшы міжнароднае права. Міністр замежных спраў Японіі Кісіда проста патлумачыў сусветнай супольнасці, што сітуацыя ва Украіне параўнальная з праблемай Курыл у тым, што статус-кво быў зменены сілавым шляхам. Магчыма, жорсткі адказ Расеі выкліканы тым, што ён націснуў на балючае месца», - выказала меркаванне выданне.

Аўтар публікацыі раіць «уважліва паставіцца да рэакцыі Пуціна на запланаваны візіт у Японію сёлета».

«У візіце і перамовах не будзе сэнсу, калі Расея стане загадзя адмаўляць гістарычныя факты. Гэта варта паведаміць расейскаму боку», - мяркуе ён.

У артыкуле падкрэсліваецца, што Расея кідае выклік сусветнаму парадку, не сочыць за ўласнымі ўчынкамі і абвінавачвае Японію ў скажэнні гісторыі.

«Токіо неабходна захоўваць цвёрдую пазіцыю па «паўночных тэрыторыях» і прыводзіць уласныя выразныя контраргументы», - піша выданне.

Нагадаем, у Японіі ўважаюць, што выспы Ітуруп, Кунашыр, Шыкатан і Хабамаі былі акупаваныя Савецкім Саюзам.

У той жа час Масква заяўляе, што яе суверэнітэт над Курыламі не падлягае перагляду, а кіраўніцтва краіны будзе здзяйсняць рабочыя паездкі незалежна ад рэакцыі Токіо.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках