9 траўня 2024, Чацвер, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трое беларусаў на Audi зладзілі Дрыфт на Кастрычніцкай плошчы

23

Пры затрыманні маладзёны пагражалі амапаўцам звальненнем.

24 студзеня а 0.45 супрацоўнікі атрада міліцыі асаблівага прызначэння (АМАП) ГУУС Мінгарвыканкама на Кастрычніцкай плошчы ў Менску затрымалі Audi 100.

Кіроўца, выехаўшы на плошчу, наважыў зладзіць дрыфтынг, робячы на досыць высокай хуткасці вельмі небяспечныя манеўры і ствараючы рэальную пагрозу мінакам, распавялі ў сталічнай міліцыі.

- У машыне знаходзіліся тры маладзёны, прычым пасажыры былі з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап'янення. Прэтэнзіі супрацоўнікаў міліцыі здаліся ім несправядлівымі, а прапанова праехаць для разгляду ў Цэнтральнае РУУС была успрынятая ў штыкі, - паведаміў камандзір АМАП Аляксандр Лукомскі.

Маладыя людзі, са слоў прадстаўніка міліцыі, нецэнзурна лаяліся, пагражалі амапаўцам звальненнем, хапалі іх за форменную вопратку. Адзін з нецвярозых пасажыраў нават паспрабаваў ударыць міліцыянта. З ужываннем фізічнай сілы супрацоўнікі АМАП затрымалі дрыфтэраў і даставілі іх у РУУС.

- На затрыманых складзена па два адміністрацыйныя пратаколы. На кіроўцу - за невыкананне патрабаванняў дарожных знакаў і рух па тратуары, на пасажыраў - за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне законным патрабаванням службовых асоб пры выкананні службовых паўнамоцтваў. Яны атрымалі штрафы.

Нагадаем, яшчэ адны дрыфтэры на аўтамабілі з расейскімі нумарамі каталіся на Кастрычніцкай плошчы блізу двух тыдняў таму. Супрацоўнікі сталічнай ДАІ ўжо высветлілі асобу правапарушальніка пры садзейнічанні расейскіх калег, неўзабаве ён будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Асцярожна, нецэнзурная лексіка

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках