8 траўня 2024, Серада, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як гамяльчук купіў «нашую» піцу

32

Гамяльчук паскардзіўся на якасць айчыннай прадукцыі.

Чытач charter97.org Аляксандр Саламонаў распавёў, як ён і яго сям'я сталі «ахвярамі» беларускага імпартазамяшчэння.

«Хочам пахваліцца сваёй пакупкай ва ўніверсаме «Сельмашаўскі» ў Гомелі. Хоць крама тут і не пры чым.

Дзіця папрасіла купіць піцу. Заўсёды куплялі «Джузэпэ» (не памятаю чыя, але не «нашая» сапраўды). У гэты раз імпартных зусім не было (мабыць, гэты прадукт трапіў пад «некрытычны імпарт»). Ну ды добра: наважылі купіць нашу, «Гомельхлебпрам». Так як скрынка была непразрыстая, выбіралі па малюнку. І ў гэтым нічога дзіўнага няма, бо піца «Джузэпэ» заўсёды адпавядала малюнку на скрынцы.

А вось цяпер параўнайце змесціва скрынкі з малюначкам нашай, роднай піцы: грамаў 10 сыру, грамаў 20 варанай таннай каўбасы і ні грама кетчупу або падліўкі! Ужо не ў першы раз сутыкаюся з тым, што беларускі вытворца мабыць разлічвае на «аднаразовага» пакупніка. Ім цалкам напляваць, што другі раз іх прадукцыю ніхто не купіць! Яны прыдумаюць іншы «развод». Мабыць, лозунг «Купляйце беларускае» хутка стане не заклікам, а безвыходнасцю, - піша ён.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках