8 траўня 2024, Серада, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд адмовіў «Эху Москвы» ў пазове супраць Раскамнагляду

Суд адмовіў «Эху Москвы» ў пазове супраць Раскамнагляду

Аляксей Венядзіктаў не змог даказаць маскоўскаму суду, што жывы эфір быў жывым.

Таганскі раённы суд Масквы ў аўторак адмовіў галоўнаму рэдактару радыёстанцыі «Эхо Москвы» ў пазове аб скасаванні папярэджання Раскамнагляду з нагоды эфіру пра вайну ва Украіне, паведамляе BBC.

Галоўны рэдактар радыёстанцыі Аляксей Венядзіктаў аспрэчваў папярэджанне, вынесенае Раскамнаглядам «Эху Москвы» за інтэрв'ю ў жывым эфіры 29 кастрычніка мінулага года з журналістамі Los Angeles Times і «Дождя» Сяргеем Лойкам і Цімурам Алеўскім аб баях у данецкім аэрапорце і вакол яго.

Раскамнагляд абвясціў, што ў аповедзе журналістаў пра тое, як украінскія вайскоўцы абараняюць руіны аэрапорта, змяшчалася «апраўданне вайсковых злачынстваў».

Суддзя раённага суда Юлія Смоліна ў аўторак абвясціла толькі саму пастанову, але не яе матывы. Матывацыйная частка пастановы будзе гатовая праз некалькі дзён.

Венядзіктаў зможа на працягу месяца абскардзіць пастанову раённага суда ў Маскоўскім гарадскім судзе, што ён і мае намер зрабіць. «Калі Масгарсуд адмовіць - тады Вярхоўны, Канстытуцыйны, ЕСПЧ...», - сказаў Венядзіктаў журналістам.

Галоўны рэдактар «Эха Москвы» даводзіў, што папярэджанне Раскамнагляду незаконнае, паколькі паводле артыкула 57 закона аб СМІ, а таксама згодна з пастановай пленума Вярхоўнага суда ад 15 чэрвеня 2010 года, сродак масавай інфармацыі не павінен несці адказнасці за жывы эфір.

Каментуючы пастанову суда, Венядзіктаў сказаў, што Раскамнагляд не падаў ніводнага аргумента на карысць сваёй пазіцыі і абедзве пастановы - як нагляднага органа, так і суда - ён уважае за «палітычныя».

Венядзіктаў патлумачыў, што ён вельмі часта кантактуе з Раскамнаглядам, выдатна ведае, як працуе гэтая ўстанова, і таму можа сцвярджаць, што гісторыя з гэтым канкрэтным папярэджаннем была незвычайнай.

«Спачатку было вынесенае папярэджанне, потым праз тэлефон мне былі выстаўленыя прэтэнзіі - гэта сведчанне крайняй нервовасці гэтай гісторыі. Зразумела, што там людзі сядзяць прафесійныя і дасведчаныя, і зразумела, што гэта пастанова не Раскамнагляду, а палітычная пастанова кагосьці вышэйшага, хто даў каманду. Тое ж самае цяпер адбылося з судом, відавочна», - мяркуе заснавальнік і кіраўнік «Эха Москвы».

Юрыстка Раскамнагляду, якая адказала рашучай адмовай на просьбу bbcrussian.com назваць сваё імя, пабудавала сваю лінію абароны на здагадцы, што інтэрв'ю вядучага «Эха» Аляксандра Плюшчава з вядомымі рэпарцёрамі Цімурам Алеўскім і Сяргеем Лойкам аб баях у данецкім аэрапорце было нейкім чынам загадзя «зрэжысаваным» ці інсцэнаваным.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках