8 траўня 2024, Серада, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Life :) падвысіць тарыфы з 11 лютага

16
Life :) падвысіць тарыфы з 11 лютага

Аператар life :) паведаміў аб падвышэнні тарыфаў на галасавыя, роўмінгавыя і інтэрнэт-паслугі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце аператара.

«З 11 лютага 2015 будуць падвышаныя тарыфы на некаторыя паслугі мабільнага аператара life :). У тым ліку на галасавыя, роўмінгавыя і інтэрнэт-паслугі. Пры гэтым умовы для абанентаў, якія падключыліся раней на прапановы з абавязаннямі, застануцца ранейшымі.

Адзначым, што мы ўтрымлівалі кошты цягам апошніх дзевяці месяцаў з моманту іх змены ў красавіку 2014 года. А кошт інтэрнэт-паслуг і зусім не змяняўся больш за тры гады», - падкрэслілі ў кампаніі.

«У гэты складаны для эканомікі перыяд мы актыўна ўкаранялі наватарскія прапановы і пацвердзілі статус вялікай сеткі, захаваўшы беспрэцэдэнтныя ўмовы для званкоў на іншыя сеткі коштам унутры сеткі.

І гэтая складаная задача - укараненне навацый для камфорту абанентаў, падтрыманне якасці сувязі і захаванне стабільнасці ў выкананні паслуг - патрабуе ўкладанняў. Вось чаму цяпер мы вымушаныя абвясціць аб падвышэнні коштаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках