8 траўня 2024, Серада, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў пагражае Захаду «рэакцыяй без абмежаванняў»

68
Мядзведзеў пагражае Захаду «рэакцыяй без абмежаванняў»

Прэм'ер-міністр РФ паабяцаў жорсткі адказ з боку Расеі ў выпадку прыняцця пастановы аб абмежаванні ўдзелу расейскіх банкаў у сістэме SWIFT.

Пра гэта Дзмітрый Мядзведзеў заявіў на нарадзе аб жывёлагадоўлі ў Бранску, піша «Інтэрфакс».

«У выпадку прыняцця такіх пастаноў хацеў бы адзначыць, што нашая эканамічная рэакцыя, ды і наогул усякая іншая, будзе без абмежаванняў», - сказаў ён.

Раней стала вядома, што міністры замежных спраў краін ЕЗ 29 студзеня разгледзяць магчымасць пашырэння пераліку расейскіх кампаній і банкаў, якім забаронена прыцягваць грошы ў ЕЗ, а таксама адключэнне Расеі ад сістэмы SWIFT.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках