8 траўня 2024, Серада, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукам прыйдзецца высаджваць у горадзе кветкі

7
Менчукам прыйдзецца высаджваць у горадзе кветкі

Сталічныя ўлады знайшлі чарговы спосаб эканоміі бюджэту - да кветкавага афармлення Менска хочуць прыцягнуць працоўныя калектывы.

Пра гэта паведаміў на пасяджэнні калегіі, прысвечанай вынікам работы Менскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя за 2014 і задачах на 2015-ы, старшыня камітэта Аляксандр Баравікоў, паведамляе БелТА.

"У мінулым годзе паркі і скверы Менска замацавалі за грамадскімі арганізацыямі. Ёсць прапанова, выкарыстоўваючы адміністрацыйны рэсурс, замацаваць працоўныя калектывы за тэрыторыямі, прылеглымі да арганізацый і прадпрыемстваў, даручыўшы ім працу ў азеляненні і кветкавым афармленні гэтых пляцовак", - сказаў Аляксандр Баравікоў.

Старшыня камітэта прывёў у прыклад досвед горада Свіслач Гарадзенскай вобласці.

"На кветкавае афармленне горада сродкі там не вылучаюцца, а колькасць кветак на аднаго жыхара ў дзясяткі разоў перавышае паказчык сталіцы", - падкрэсліў ён.

Згодна з генеральным планам Менска, да 2030 года на аднаго жыхара ў сярэднім павінен прыходзіцца 21 кв. м зялёных тэрыторый. На сённяшні дзень у Цэнтральным і Першамайскім раёнах на аднаго жыхара прыходзіцца каля 19 кв. м зялёных насаджэнняў, у Партызанскім - 35, у самых густанаселеных Маскоўскім і Фрунзенскім - толькі па 4 кв. м.

Аляксандр Баравікоў прапанаваў пры карэкціроўцы генплана сталіцы распрацаваць для кожнага раёна асобны план азелянення.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках