9 траўня 2024, Чацвер, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Твітэр» запускае групавыя чаты

«Твітэр» запускае групавыя чаты

Новая функцыя сэрвісу мікраблогаў будзе даступная ўжо сёння.

Сэрвіс мікраблогаў Twitter запускае групавыя чаты, а таксама пашырае магчымасці карыстальнікаў абменьвацца відэаролікамі. Новыя функцыі сацсеткі будуць даступныя ўжо ў аўторак 27 студзеня, піша Cnet.

Адзначаецца, што на паляпшэнне функцыянальнасці кампанія пайшла праз нізкі попыт рэкламадаўцаў і рэзкага падзення акцый Twitter - на 35% за мінулы год. Колькасць карыстальнікаў сэрвісу ў 2014 годзе вырасла на 23%, аднак інвестары ўпэўненыя, што кампаніі не атрымаецца захаваць падобную папулярнасць, паведамляе РенТВ.

Для стымулявання росту карыстальнікаў Twiter у 2012 годзе ўжо купіў сэрвіс відэаролікаў Vine, цяпер жа распрацоўшчыкі вырашылі зрабіць упор на групавыя чаты і прастату абмену відэазапісамі. Прадстаўнікі кампаніі адзначаюць, што ў іншых сацсетках ужо ёсць аналагічная функцыя, аднак выгадным адрозненнем Twitter стане той факт, што карыстальнікі змогуць удзельнічаць у групавых чатах не пад сапраўднымі імёнамі, як у Facebook, гэта значыць, у сутнасці, мець зносіны з незнаёмымі людзьмі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках