9 траўня 2024, Чацвер, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары менскай шматпавярхоўкі пратэстуюць супраць хостэла ў доме

6
Жыхары менскай шматпавярхоўкі пратэстуюць супраць хостэла ў доме

Жыхары дома на вуліцы Караля, 18 у Менску выступаюць супраць стварэння на першым паверсе хостэла.

Пра гэта БелаПАН паведаміла сябар ініцыятыўнай групы Вольга Трапашка.

Паводле яе слоў, раней на першым паверсе іх пяціпавярховага дома былі офісныя памяшканні прадпрыемства «Монтажлегмаш».

«Цяпер кампанія свае памяшканні здала прадпрымальніцы, якая хоча стварыць хостэл. Нашаму дому 45 гадоў, і ні разу не было капітальнага рамонту. Новыя арандатары задумалі рамонт, у тым ліку ноччу і на выходных бураць і свідруюць, а чутнасць вялікая», - адзначыла Трапашка.

Жыхароў не папярэджвалі, што ў доме будзе хостел, сказала яна. «Мы правялі сход, спыталі, што адбываецца, і нам сказалі, што будзе гатэль. Хацелі высветліць, што будзе з шумаізаляцыяй, са стаянкай, са склепам, у якім «выхапілі» нашыя памяшканні. Напісалі пратакол сходу, але ІП не падпісала пратакол», - сказала актывістка.

Трапашка таксама паведаміла, што частка жыхароў падпісала ліст у адміністрацыю Маскоўскага раёна. «Яна 30 дзён мае права нешта вырашаць. Але відавочна парушаюцца нашыя жыццёвыя ўмовы, тым больш прадпрымальнік не хоча ісці насустрач і плануе ўстанавіць у кожным пакоі па чатыры двух'ярусныя ложкі. Хостэл разлічаны на 60 чалавек, на кругладзённы ўваход. Каб сябе абараніць ад гэтага, мы паслалі пратакол сходу ў раённую адміністрацыю. Пад ім дзевяць подпісаў, але мы можам сабраць значна больш. Я думаю, што ўвесь дом будзе супраць гэтага хостела, а ў нас прыкладна 70 кватэр», - лічыць Трапашка.

Жыхары нанялі юрыста. «Будзем чакаць адказу з адміністрацыі. Калі ён нас не задаволіць, будзем падаваць у суд», - сказала Трапашка.

Нагадаем, што ў кастрычніку 2012 года жыхары гэтага дома дамагліся скасавання будаўніцтва аўтастаянкі ў іх двары.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках