8 траўня 2024, Серада, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цана на бензін у Літве рэзка падае

16
Цана на бензін у Літве рэзка падае

На табло аўтазаправачных станцый Вільні - даўно нябачаныя кошты.

На некаторых АЗС Вільнюса абодва віды паліва - бензін 95 маркі і дызельнае паліва - каштуюць менш за 1 еўра за літр, піша ru.delfi.lt.

27 студзеня раніцай на АЗС Neste найпапулярнейшы бензін каштаваў 0,986 еўра, а дызельнае паліва - 0,985 еўра. На АЗС Stateta на вул. Укмергес дызельнае паліва і бензін каштавалі аднолькава - 0,99 еўра. На АЗС іншых сетак бензін і дызельнае паліва ўсё яшчэ каштуюць больш за еўра.

Такое падзенне коштаў на бензін на самой справе гістарычнае, паколькі некалькі гадоў таму ўсе з жахам сачылі за тым, як кошт на бензін поўз уверх і быў блізкі да 1,44 еўра.

"Кошт на паліва абумоўліваюць два фактары: сусветныя цэны на нафту і канкурэнцыя. Зараз абодва гэтыя фактары на руку спажыўцам", - сказаў прадстаўнік Neste Lietuva Аўдрус Межыс падчас адказу на пытанне, ці доўга пратрымаюцца падобныя кошты.

Кіраўнік Літоўскай асацыяцыі кампаній, якія гандлююць нафтапрадуктамі, Дайва Ёкшэне прагназуе, што такія кошты яшчэ павінныя некаторы час трымацца.

"Паводле маіх звестак, цана на бензін упала ніжэй за 1 еўра ў пачатку гэтага тыдня. У апошнія дні яшчэ трохі звалілася аптовая цана на бензін, значыць, весткі добрыя. Я лічу, што такія цэны павінныя трымацца, калі не падаражэе нафта. Аднак я хацела бы падкрэсліць, што цяпер рабіць прагнозы складана ў сілу розных фактараў, якія вызначаюць кошты на паліва", - каментавала яна.

Суразмоўніца сказала, што на сусветную цану на нафту ўплывае і смерць караля Саудаўскай Аравіі, і перамога на парламенцкіх выбарах у Грэцыі радыкальнай партыі Syriza.

На сайце нафтаперапрацоўчага завода Orlen Lietuva паведамляецца, што пры заключэнні аднакратных угод 26 студзеня літр дызельнага паліва каштаваў 0,886 еўра, бензіну 95 маркі - 0,955 еўра. У цяперашні час на сусветным рынку барэль нафты каштуе блізу 50 даляраў ЗША, за год нафта патаннела прыкладна на 50%.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках