8 траўня 2024, Серада, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскага актывіста завочна аштрафавалі за партрэты зніклых палітыкаў

1
Берасцейскага актывіста завочна аштрафавалі за партрэты зніклых палітыкаў

Актывіста Андрэя Шарэнду прысудзілі да штрафу ў 2,7 мільёна рублёў.

Пра гэта charter97.org паведаміў сам актывіст.

Андрэя Шарэнду прызналі вінаватым паводле ч.2 арт. 21.14 («антысанітарыя») за расклейку інфармацыйных плакатаў.

Адміністрацыйную справу разглядала камісія адміністрацыі Маскоўскага раёна Берасця ў складзе намесніка старшыні камісіі Камінскага А.В., сакратара Ярась В.М., чальцоў Клачковай Т.С., Хаваўко Т.А., Шэстак Д.А., Процык Т.П. , Гладышчук Е.Ю., Куклінай Н.Г.

Апазіцыянер распавёў, што ад яго патрабавалі з'явіцца ў суд 28 студзеня, аднак ужо сёння яму паведамілі пра тое, што судовы працэс адбыўся без ягонага ўдзелу.

Актывіст лічыць, што суд паводле другога пратаколу, складзенага на яго 16 студзеня, пакуль не адбудзецца.

«Паводле другога артыкула, думаю, суда пакуль не будзе. Але ён пройдзе пры любым наступным зручным выпадку, калі абставіны неяк зменяцца. Хутчэй за ўсё, падчас чарговай акцыі. Ва ўлад на гэта ёсць яшчэ два месяцы. Гэта ж усё вырашае не міліцыя Маскоўскага раёна, а іншая інстанцыя. Калі пратакол складалі, мне пра гэта сказалі простым тэкстам: маўляў, не нашая гэта справа», - сказаў ён.

Нагадаем, актывіста Андрэя Шарэнду затрымалі 16 студзеня раніцай у тралейбусе. АМАПаўцы заявілі, што апазіцыянер «падобны на чалавека, які ўчыніў правапарушэнне». У міліцыі на яго спачатку склалі пратакол паводле арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства), затым паводле арт. 21.14 (парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў) за тое, што ён нібыта расклейваў улёткі з партрэтамі зніклых у Беларусі палітыкаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках