8 траўня 2024, Серада, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук знайшоў у Маскве Mercedes з «ліпавымі» беларускімі нумарамі

35

Матывы вырабу падробкі пакуль застаюцца загадкай.

На дзіўныя нумары аўтамабіля ў расейскай сталіцы звярнуў увагу мянчук sab55. Рэгістрацыйныя знакі нібыта беларускія. І нават нумарная рамка з надпісам Belarus. Аднак звяртае на сябе ўвагу нязвыклы шрыфт напісання лічбаў і літар, а таксама іхні памер. Калі б не чырвона-зялёны сцяжок у куце, можна было б выказаць здагадку, што нумары хутчэй расейскія, піша Onliner.by.

Відавочца sab55 сам мянчук. У Маскве знаходзіцца праз працу. Сумніўныя нумары ён выявіў на аўтамабілі Mercedes 26 студзеня: «Усе ж ведаюць, як выглядаюць аўтамабільныя нумары расейскія і беларускія. Але, можа быць, не ўсе ўдаваліся ў такія дробязныя адрозненні паміж імі, як шрыфт напісання лічбаў і літар і вышыня літар. Вяртаючыся вечарам па вуліцы з працы ў гасцініцу, я з напарнікамі ўбачыў серабрысты Mercedes з беларускімі нумарамі. Звычайна ў іншай краіне заўсёды кідаеш погляд на аўто з нашымі роднымі дзяржзнакамі. Усё бы нічога, ды вось нумары на гэтым аўто былі нейкія дзіўныя».

Беларусы адразу западозрылі нядобрае. «Па-першае, адразу звярнулі ўвагу на вышыню літар. Яны былі такімі ж маленькімі, як літары на расейскіх нумарах. Па-другое, лічбы напісаныя неяк дзіўна. Як высветлілі крыху пазней, шрыфт напісання літар і лічбаў быў сапраўды такім жа, як на нумарах нашых суседзяў. Нашыя беларускія нумары маюць іншы шрыфт. На фота адразу відаць, што лічба 1 мае вельмі доўгі нос (нашая адзінка мае кароткі носік), нашая лічба 9 больш круглявая, чым на нумары, ды і пяцёрка нейкая «жорсткая», - выказаў меркаванне sab55.

Аўтар зрабіў і некалькі здагадак наконт таго, навошта камусьці маглі спатрэбіцца беларускія нумары: «Адказ напрошваецца толькі адзін. Гэты нядобры чалавек, напэўна, часты госць у нашай краіне, і ён ездзіць па нашых платных дарогах бясплатна, ды яшчэ, хутчэй за ўсё, парушаючы ўсе правілы дарожнага руху. Вось толькі вельмі моцна бянтэжыць ў нумары серыя ЕХ. Быццам такой серыі ў Беларусі няма. А калі ёсць, то ў гэтага нумару напэўна ёсць арыгінал у Беларусі. І, значыць, нашага суайчынніка вельмі моцна падстаўляюць».

За экспертнай дапамогай Onliner.by звярнуўся ў ДАІ. «Нумары, мяркуючы па ўсім, ліпавыя. Яны вырабленыя не паводле ДАСТу: па-першае, на іх сапраўды выкарыстаны іншы шрыфт, па-другое, на беларускіх нумарах і літары, і лічбы маюць адну і тую ж вышыню, адзін памер. На пададзеных ж нумарах літары відавочна менш. Парадокс у тым, што ў базе такія нумары сапраўды лічацца. І на іх зарэгістраваны таксама Mercedes, такога ж колеру і класа», - адзначылі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Такім чынам, вядома, што ў Беларусі зарэгістраваны аўтамабіль з такім нумарам. Ці азначае гэта, што па Маскве ездзіць ягоны «двайнік»? Па меншай меры, наўрад ці падробленыя нумары патрэбныя для бясплатнага перамяшчэння па беларускіх дарогах - нагадаем, што ўладальнікі легкавых аўто з краін Мытнага саюза і так карыстаюцца імі бясплатна. Хутчэй ужо такія нумары дапамогуць пазбегнуць адказнасці за парушэнне хуткаснага рэжыму пры фотафіксацыі. Сапраўдныя ж матывы для вырабу падробкі, калі ён меў месца, пакуль застаюцца загадкай.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках