9 траўня 2024, Чацвер, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ з'явіцца ў футбольным сімулятары

1

БАТЭ будзе прадстаўленая ў папулярным спартыўным сімулятары Pro Evolution Soccer 2015 (PES 2015).

Аб гэтым паведамляецца на сайце клуба, піша 42.tut.by.

ФК БАТЭ з'явіцца ў рэжыме "Ліга чэмпіёнаў УЕФА" ў спартыўным сімулятары PES 2015. Прэс-сакратар клуба заявіў, што каманда падпісала кантракт з Konami, кампаніяй - распрацоўнікам сімулятара.

"Для нас гонар працаваць з кампаніяй калібру Konami. Для беларускіх клубаў гэта першая ўгода такога роду. Мы цесна супрацоўнічалі з японскімі распрацоўнікамі, каб усе дэталі формы былі дакладна прамаляваныя аж да спонсараў на майках, прызначаных для Лігі чэмпіёнаў. Цяпер заўзець за БАТЭ можна не толькі ў рэальным жыцці, але і віртуальна", - пракаментаваў навіну каардынатар праекта з боку ФК БАТЭ ягоны генеральны сакратар Андрэй Вашкевіч.

Прэзідэнт Konami Сіндзі Хіра адзначыў, што ягоная кампанія заўсёды ставіла перад сабой мэту задзейнічаць у серыі PES як мага болей клубаў, і яны шчаслівыя, што БАТЭ з'явілася ў Pro Evolution Soccer 2015. Ён дадаў, што беларуская каманда даказала сваю сілу і майстэрства перамогамі на самым высокім узроўні, таму Konami прыемна было папрацаваць з барысаўскім клубам над гэтым праектам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках