8 траўня 2024, Серада, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальніка падманулі на $ 6 тысяч, не выходзячы з аўтамабіля

15

«Дзмітрый Іванавіч з Растова-на-Доне» скраў у гарадзенскага прадпрымальніка $6000.

Падазраваны ва ўчыненні злачынства мужчына, які праходзіць у праваахоўных органаў як «Дзмітрый Іванавіч з Растова-на-Доне», пакуль зафіксаваны толькі на відэа з камер відэаназірання. Міліцыя просіць дапамогі ў пошуках гэтага чалавека, паведамляе «Інтерфакс».

- З заявай аб крадзяжы $ 6000 у міліцыю звярнуўся гарадзенскі прадпрымальнік, - распавядае прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС горада Менска Вераніка Стрэльская. - У сваім горадзе ён пазнаёміўся з мужчынам - той паведаміў, што клічуць яго Дзмітрый Іванавіч, ён з Растова-на-Доне, займаецца грузаперавозкамі. Пасля некалькіх дзелавых сустрэч госць з Расеі прапанаваў груз з тэхнікай з вельмі выгадным коштам. Гарадзенца, вядома ж, зацікавілі недарагія лядоўні, пральныя машыны, наўтбукі і тэлевізары.

Далей, паводле інфармацыі Веранікі Стрэльскай, падзеі развіваліся наступным чынам. Азначаная тэхніка нібыта знаходзілася ў Менску, куды мужчыны і накіраваліся на аўтамабілі прадпрымальніка. Па дарозе сапсаваўся рухавік, для ліквідацыі непаладак прадпрымальнік адчыніў капот і выйшаў з аўтамабіля, пры гэтым барсетка з грашыма заставалася ў салоне. Калі паехалі далей, высветлілася, што ў Дзмітрыя Іванавіча некалькі змяніліся планы - яму нечакана спатрэбілася заехаць на сталічны праспект Пушкіна да знаёмай.

Прыбыўшы на месца, Дзмітрый Іванавіч - з яго слоў, ненадоўга - выйшаў з аўтамабіля. І знік. А праз некаторы час занепакоены адсутнасцю кампаньёна прадпрымальнік выявіў, што ў барсетцы адсутнічаюць $ 6000. І тады жыхар Гародні звярнуўся ў міліцыю.

Падчас правядзення вышуковых мерапрыемстваў канфіскаванае відэа з камер відэаназірання, на якім «засвяціўся» падазраваны ва ўчыненні крадзяжу грашовых сродкаў. Таму міліцыянты просяць тых, хто пазнаў мужчыну на відэа, паведаміць пра сябе ў Фрунзенскае РУУС Менска. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Фота і відэа: ГУУС Менгарвыканкама

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках