8 траўня 2024, Серада, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дынама» правядзе тры матчы КХЛ без Калюжнага

«Дынама» правядзе тры матчы КХЛ без Калюжнага

Аляксей Калюжны праз праблемы са здароўем не паехаў на бліжэйшыя тры гасцявыя сустрэчы ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ.

Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе сталічнай дружыны.

Галоўны трэнер Любамір Паковіч узяў у паездку наступных гульцоў:

брамнікі - Дэні Тэйлар, Ларс Хаўген, Дзмітрый Мільчакоў;

абаронцы - Алег Гарошка, Яўген Нагачоў, Нік Бэйлен, Яўген Лісавец, Лукаш Крайчак, Ілля Шынкевіч, Ілля Казнадзей, Аляксей Бадун;

нападнікі - Андрэй Сцяпанаў, Джонатан Чычу, Аляксандр Паўловіч, Аляксандр Кітараў, Пол Шчахура, Аляксандр Мацярухін, Шарль Лінгле, Раян Веске, Мэт Элісан, Дзмітрый Мялешка, Аляксандр Кулакоў, Канстанцін Захараў, Сяргей Дрозд, Павел Развадоўскі, Артур Гаўрусеў.

Калюжнага ў складзе "зуброў" закліканы замяніць выкліканы з фарм-клуба "Дынама-Маладзечна" нападнік Аляксандр Паўловіч, а замест славацкага абаронцы Івана Шварны ў маючых адбыцца матчах на лёд можа выйсці ягоны калега ў амплуа Аляксей Бадун з "Дынама-Маладзечна". Вярнуліся ў строй абаронца Ілля Шынкевіч і адзін з лепшых бамбардзіраў каманды канадзец Джонатан Чычу.

Галоўны трэнер "Дынама" Любамір Паковіч у інтэрв'ю прэс-службе клуба пракаментаваў апошнія змены ў складзе: "Да канца сезону ва ўсіх камандах на лёд выходзяць гульцы, якія не зусім здаровыя. Так што гэта хутчэй нармальна, калі ёсць пэўныя праблемы. Веру, што Шынкевіч і Чычу згуляюць ўжо ў Магнітагорску. А вось стан Калюжнага патрабуе паўзы ў гульнях - ён застаецца дома".

Менчукі 28 студзеня згуляюць супраць магнітагорскага "Металлурга", 30 студзеня сустрэнуцца з "Автомобилистом" і скончаць выязное турнэ паядынкам 1 лютага з казанскім "Ак Барсом".

У актыве менскага "Дынама" засталося 87 ачкоў пасля 48 матчаў чэмпіянату (розніца шайб - 146-125) у турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі. "Зубры" па-ранейшаму знаходзяцца тут на 5-м радку. У спрэчцы бамбардзіраў каманды лідуе Мэт Элісан, які набраў паводле сістэмы "гол + пас" 46 (19 + 27) ачкоў.

Фота: pressball.by

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках