27 красавiка 2024, Субота, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама і Мэркель: Расею неабходна прыцягнуць да адказнасці

32
Абама і Мэркель: Расею неабходна прыцягнуць да адказнасці

Прэзідэнт ЗША і канцлерка Нямеччыны асудзілі парушэнне Менскіх дамоўленасцей Масквой.

Барак Абама і Ангела Мэркель абмеркавалі праз тэлефон неабходнасць прыцягнуць Расею да адказнасці за эскалацыю канфлікту на ўсходзе Украіны. Пра гэта паведамляе прэс-служба Белага дома, піша "Лiга.нет".

"Лідары дзвюх краін выказалі занепакоенасць значным ростам гвалту на ўсходзе Украіны, а таксама матэрыяльнай падтрымкай сепаратыстаў з боку Расеі і яе няздольнасцю выконваць абавязацельствы ў адпаведнасці з Менскім пагадненнем", - гаворыцца ў паведамленні.

Бакі таксама "дамовіліся аб неабходнасці прыцягнуць Расею да адказнасці за яе дзеянні".

Акрамя таго, лідары пагадзіліся з "важнасцю завяршэння намаганняў у фармаванні магутнага пакета фінансавай падтрымкі для Украіны, каб яна магла стабілізаваць сваю эканоміку". Пры гэтым падкрэсліваецца, што рэформы, якія цяпер праводзяцца ва Украіне, закладуць аснову для вяртання яе эканомікі да росту і росквіту.

Раней канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд заклікалі да неадкладнага спынення гвалту на ўсходзе Украіны. 26 студзеня міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў, што ЕЗ можа ўвесці новыя санкцыі на РФ у выпадку наступу баевікоў на Марыупаль.

Учора кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін-чальцоў Еўразвяза звярнуліся да міністраў замежных спраў з просьбай разгледзець пытанне аб магчымасці ўзмацнення санкцый у дачыненні да Масквы. Пра гэта гаворыцца ў заяве лідараў краін ЕЗ, распаўсюджанай у аўторак.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках