28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зніклы 21 студзеня мянчук знойдзены забітым

12
Зніклы 21 студзеня мянчук знойдзены забітым

Маладзён, які знік у Менску, знойдзены забітым.

Як паведамляе ГУУС Менгарвыканкама, 25 студзеня ў Фрунзенскае РУУС паступіла паведамленне аб знікненні маладзёна, які пражываў на праспекце Пушкіна. Менш чым за суткі супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўсталявалі, што гаворка ідзе пра забойства, піша БелаПАН.

Двадцацідзевяцігадовы хлопец ужо тры дні не з'яўляўся дома. Сваякі звярнуліся ў міліцыю з адпаведнай заявай.

Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі крымінальнага вышуку ГУУС і Фрунзенскага РУУС былі ўсталяваныя і правераныя кантакты і сувязі хлопца апошнім часам. У выніку гэтай працы сышчыкі прыйшлі да высновы, што ён стаў ахвярай забойства.

Паводле папярэдняй інфармацыі, злачынства ўчыніў 23-гадовы жыхар суседняга дома - прыяцель забітага. Раніцай 21 студзеня зніклы знаходзіўся ў гасцях у знаёмага, дзе яны распівалі спіртныя напоі. Паміж маладзёнамі ўзнікла сварка, і гаспадар ударыў госця сякерай па галаве. Уначы ён закапаў труп у склепе дома, дзе пражывае. Цела было знойдзенае падчас агляду месца здарэння.

Падазраваны затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. У дачыненні да яго 26 студзеня Фрунзенскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая справа паводле ч.1 арт.139 КК (забойства).

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках