26 красавiка 2024, Пятніца, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Дэбальцавым ваююць 2500 баевікоў і 35 танкаў

7
Пад Дэбальцавым ваююць 2500 баевікоў і 35 танкаў

У абстрэлах і баях за Дэбальцаўскі плацдарм бяруць удзел вайскоўцы расейскіх ПДВ.

Цягам апошніх дзён расейска-тэрарыстычныя войскі працягваюць назапашваць жывую сілу і бронетэхніку ў раёне Дэбальцаўскага плацдарма. Пра гэта ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" паведаміў кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

"Паводле нашых звестак, на розных участках плацдарма на гэты момант вядуць баі 5 батальённых тактычных груп ворага (як мінімум адна з іх ўкамплектаваная вайскоўцамі расейскіх ПДВ), а таксама 3 зводныя артылерыйскія групы. Акрамя таго, у гэтым раёне дзейнічаюць шматлікія дробныя фармаванні тэрарыстаў, якія маюць на ўзбраенні асобныя ўзоры цяжкага пяхотнага ўзбраення", - распавёў Тымчук.

Агульная колькасць фармаванняў расейска-тэрарыстычных войскаў, якія вядуць баі за Дэбальцаўскі плацдарм - парадку 2500 чалавек, да 35 танкаў, блізу 50 ББМ, да 50 адзінак ствольнай артылерыі (уключаючы САУ), а таксама мінімум 22 адзінкі РСЗА.

У раёне Дэбальцава праціўнік пасля няўдалай спробы штурму праз Траецкае да Светладарску адышоў на зыходныя пазіцыі і аднаўляе свой узровень баяздольнасці. Адзначаецца перакідка праз Стаханаў у гэты раён папаўнення баевікоў (да 12 адзінак аўтамабільнай тэхнікі, у асноўным крытыя вайсковыя грузавікі, і парадку 18 адзінак бранятанкавай тэхнікі). У раёне Вуглегорска і ў кірунку Светладарскага вадасховішча праціўнік працягвае назапашваць дадатковыя тактычныя рэзервы, захоўваючы такім чынам значны ўдарны патэнцыял сваіх фармаванняў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках