27 красавiка 2024, Субота, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуснафту» пазбавілі прэміі за снежань

31

У студзені супрацоўнікі атрымаюць заробак меншы за чаканы.

Адпаведны дакумент прыйшоў на пошту рэдакцыі charter97.org ад чытача. Прадпрыемства прыняло пастанову не выплачваць прэміі сваім супрацоўнікам праз змяншэнне сумы прыбытку.

«Улічваючы чаканую суму прыбытку ў студзені 2015 у мэтах захавання прапорцыі росту прадукцыйнасці працы, прыбытку і намінальнага налічанага сярэднямесячнага заробку ў студзені 2015 больш 1.0, у рамках рэалізацыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусі ад 31 ліпеня 2014 года №744, выплату прэміі ў студзені 2015 года паводле вынікаў працы за снежань 2014 работнікам РУП «Вытворчае аб'яднанне «Беларуснафта» не выдаваць», - гаворыцца ў дакуменце, падпісаным генеральным дырэктарам «Беларуснафта» Аляксандрам Ляхавым.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках