28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы пазбаўляюцца ад кватэр у Менску

23
Расейцы пазбаўляюцца ад кватэр у Менску

Яны разумеюць, што кватэры ў Менску ўсё яшчэ дарагія, спрабуюць ускочыць у апошні вагон і прадаць маёмасць выгадным коштам.

Некалькі гадоў запар пасля буму новабудоўляў розных спажывецкіх якасцяў у Менску, а менавіта элітнага жылля, існавала распаўсюджанае меркаванне - сталічную нерухомасць ахвотна і актыўна скупляюць расейцы. Праўда, спецыялісты ніколі гэтае меркаванне не пацвердзілі. Такі вось гарадскі міф пра багатых расейцаў або этнічных і не менш багатых беларусаў. Тым не менш у агульнай масе пакупнікоў кліенты з краіны-суседкі, вядома, былі. Паменшылася ці павялічылася іх колькасць сёння?

Кіраўнік падраздзялення «Твая сталіца. Новабудцэнтр» Наталля Пічуха распавяла, што насамрэч падвышанага попыту на менскія новабудоўлі з боку расейцаў ніколі не было, таму казаць пра тое, што сёння ён асеў, не даводзіцца, піша onliner.by.

- Меркаванне аб павышаным попыце на жыллё ў Менску з боку расейцаў памылковае. Попыт быў, але ён складаў зусім невялікі адсотак у ліку ўсіх пакупнікоў. Тыя ж, хто ўкладаюць сродкі такім спосабам, цікавяцца аб'ектамі класа «Камфорт» і «Прэстыж»: каркасна-блокавыя дамы, палепшаныя планіроўкі. Гэта жылыя комплексы «Ля Траецкага», «Славянскі квартал», «Каскад», жылы раён Лябяжы, - сказала яна.

У сферы другаснага жылля бачная цікавая тэндэнцыя: расейцы, насупраць, прадаюць набытую раней ці ўспадкаваную маёмасць у Менску. Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара ў продажах на другасным рынку жылля агенцтва нерухомасці «Твая сталіца» Святлана Кудзелка:

- Менскую нерухомасць і раней актыўна не скуплялі расейцы. Гаворка хутчэй ішла аб этнічных беларусах, якія ўкладвалі грошы ў жыллё і збольшага - у жыллё менавіта элітнае. Сёння рынак нерухомасці сталіцы, як у астатнія гады, не трасуць расейцы. На гэты момант у агенцтве няма ні адзінага расейскага кліента.

Прыкметная супрацьлеглая тэндэнцыя - яны, наадварот, прадаюць раней набытае жыллё. Прычына відавочная: у Расеі адбылося значнае паніжэнне кошту нерухомасці, у той час як у нас яна засталася амаль на ранейшых пазіцыях. Яны разумеюць, што кватэры ў Менску ўсё яшчэ дарагія, спрабуюць ускочыць у апошні вагон і прадаць маёмасць выгадным коштам. Вядома, кошт ужо не такі добры, як у снежні, - у залежнасці ад тыпу жылля ён зменшыўся ў сярэднім на 5-7%.

Што датычыцца агулам попыту, ён пераарыентаваўся ў бок самага таннага жылля. Гэта 1- і 2-пакаёвыя кватэры невысокімі коштамі, - сказала яна.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках