28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Індэксе эканамічнай свабоды Беларусь апусцілася на 153-е месца

3
У Індэксе эканамічнай свабоды Беларусь апусцілася на 153-е месца

Беларусь пагоршыла свае паказчыкі ў рэйтынгу, які штогод рыхтуе амерыканскі фонд Heritage Foundation і The Wall Street Journal.

Сёння Беларусь займае 153-е месца сярод 178 якія ўдзельнічаюць у рэйтынгу краін. У 2014 годзе ў Беларусі быў 150 радок, піша БелаПАН.

Беларусь прылічылі да групы эканамічна несвабодных краін. Беларусь набрала 49,81 бала з 100 магчымых. У 2014 годзе яна набрала 50,1 бала і была прылічаная да катэгорыі краін з пераважна несвабоднай эканомікай.

Паводле трох з дзесяці паказчыкаў у Беларусі назіраецца паляпшэнне (свабода ад карупцыі, свабода працы і манетарная свабода) і па пяці - пагаршэнне (свабода бізнэсу, празрыстасць дзяржаўных выдаткаў, падатковая свабода, свабода гандлю і інвестыцый). Яшчэ два паказчыкі - права ўласнасці і фінансавая свабода - засталіся без зменаў.

Сярод еўрапейскіх эканомік у Індэксе эканамічнай свабоды горшыя чым у Беларусі паказчыкі толькі ва Украіны - 162-е месца. Расея заняла 143 месца, Казахстан - 69-е.

Лідэрства ў рэйтынгу захаваў Ганконг, на другім месцы - Сінгапур, на трэцім - Новая Зеландыя. Тры апошнія месцы занялі Венесуэла, Куба і Паўночная Карэя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках