28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раналду дыскваліфікавалі на дзве гульні праз збіццё спаборніка

1
Раналду дыскваліфікавалі на дзве гульні праз збіццё спаборніка

Футбаліст прапусціць хатнія матчы з «Рэалам Сасьедад» (31 студзеня), а таксама з «Севільяй» (4 лютага).

Нападнік мадрыдскага «Рэала» партугалец Крышціяну Раналду дыскваліфікаваны Каралеўскай федэрацыяй футбола Гішпаніі (RFEF) на два матчы за інцыдэнт, які адбыўся ў гульні чэмпіянату краіны з «Кардава». Пра гэта паведамляе AS.

Футбаліст прапусціць хатнія матчы з «Рэалам Сасьедад» (31 студзеня), а таксама з «Севільяй» (4 лютага) і зможа выйсці на поле 7 лютага ў гасцявой гульні з мадрыдскім «Атлетыка», піша Lenta.ru.

Прычынай адхілення сталі агрэсіўныя паводзіны Раналду, за што ён атрымаў чырвоную картку, якая стала для яго дзевятай за кар'еру.

На 82-й хвіліне гасцявой сустрэчы з «Кардава», што адбылася 24 лютага, нападнік, ведучы барацьбу ў чужой штрафной, атакаваў бразільскага абаронцу Эдымара. Спачатку Раналду цішком ударыў спаборніка па назе, а затым ткнуў рукой у твар. Таксама партугалец адштурхнуў іншага гульца «Кардавы» Дэйвіда, які спрабаваў абараніць аднаклубніка.

Пасля форвард «Рэала» прынёс Эдымару прабачэнні. Той іх прыняў, заявіўшы, што не трымае зла на Раналду і ўважае яго за найлепшага футбаліста ў свеце.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках