28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзеныя найстаражытнейшыя выкапнёвыя змеі планеты

1
Знойдзеныя найстаражытнейшыя выкапнёвыя змеі планеты

Навукоўцы выявілі чатыры віды старажытных змей.

Жылі гэтыя істоты ў прамежку 167-140 мільёнаў гадоў назад (позні юрскі і ранні мелавы перыяд), амаль на 70 мільёнаў гадоў раней за меркаванае ўзнікненне падатрада змей. Высветлілася, што найстаражытнейшыя змеі не толькі елі дыназаўраў, але і мелі заднія канцавіны - хоць іхні чэрап ужо прыняў характэрную форму. Пра свае знаходкі палеантолагі распавялі на старонках часопіса Nature Communications, піша Lenta.ru.

Найстарэйшую жывёлу з чатырох апісаных у артыкуле, Eophis underwoodi, знайшлі на поўдні Англіі. Найбуйнейшая змяя, Portugalophis lignites, была знойдзеная ў закінутым вугальным рудніку Гімарота (Партугалія) - яна дасягала метра ў даўжыню. Гэтыя істоты, хутчэй за ўсё, жылі ў забалочаных раёнах на выспах Заходняй Еўропы. Яшчэ адзін від (Diablophis gilmorei) знайшлі ў рачных адкладах на захадзе ЗША (Каларада). Змей палічылі базальнай групай адносна вядомай патагонскай рэптыліі Najash rionegrina.

На думку навукоўцаў, новыя знаходкі абверглі тэорыю аб раптоўным з'яўленні змей на дрэве эвалюцыі (100 мільёнаў гадоў назад). Папярэднія 70 мільёнаў гадоў гэтыя паўзуны павольна развівалі выцягнутае цела са скарочанымі (або зусім адсутнымі) канцавінамі. Шырокі геаграфічны роскід знойдзеных скамянеласцей, а таксама іхняя анатомія сведчаць аб тым, што існавалі і старажытнейшыя змеі - навукоўцам толькі трэба будзе іх знайсці.

Нарэшце, эвалюцыя характэрнай для змей формы чэрапа і зубоў здарылася яшчэ да таго, як жывёлы страцілі канцавіны, заявіў аўтар артыкула Майкл Калдвэл (Michael Caldwell). Прычынай гэтага, згодна з найпапулярнейшай гіпотэзай, з'яўляецца пераход да падземнага ладу жыцця, запатрабаваўшы асвоіць капанне нораў.

Малюнак: Julius Csotonyi/phys.org

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках