28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр Грэцыі выступіў супраць гатэляў all inclusive

15
Прэм'ер-міністр Грэцыі выступіў супраць гатэляў all inclusive

Алексіс Цыпрас паабяцаў змяніць тып масавага турызму.

Новы прэм'ер-міністр Грэцыі заклікаў змяніць існую мадэль курортнага адпачынку турыстаў у краіне і адмовіцца ад гатэляў сістэмы "ўсё ўключанае", паведамляе «Інтерфакс» са спасылкай на The Daily Mail.

Алексіс Цыпрас паабяцаў змяніць тып масавага турызму, які склаўся ў Грэцыі ў апошнія некалькі дзесяцігоддзяў. У прыватнасці, могуць быць змененыя падатковыя правілы для курортаў сістэмы all inclusive. "Мы не хочам, каб прадаўжалася цяперашняя мадэль інтэнсіўнай эксплуатацыі турызму", - цытуе выданне прэм'ера.

Перш за ўсё, Цыпрас мае намер заахвочваць пераход ад сістэмы all inclusive да традыцыйнай мадэлі адпачынку, калі турысты наведваюць мясцовыя бары, рэстараны і славутасці.

Гатэлі all inclusive карыстаюцца папулярнасцю ў сем'яў з абмежаваным бюджэтам, якія ведаюць, што не будуць мець справу з дадатковымі рахункамі за харчаванне, напоі і забавы. У той жа час яны з'яўляюцца катастрофай для мясцовых гандляроў і ўладальнікаў рэстаранаў, таму што адпачывальнікі застаюцца за агароджамі курортаў, адзначае выданне.

Брытанскія тураператары ўжо паведамілі, што змены, якія можа прыняць урад Грэцыі, не паўплываюць на адпачынак турыстаў у гэтым годзе. Аднак прадстаўнікі тургаліны ў Вялікабрытаніі і Грэцыі выступаюць супраць якіх-небудзь падатковых змен, якія падымуць кошт наведвання курортаў краіны.

Грэцкая нацыянальная арганізацыя турызму выказала надзею, што ўрад адказна падыдзе да ўнясення якіх-небудзь змен, паведамляе выданне.

Фота: AP

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках