28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля падзення «Боінга» чыноўнік Пуціна напісаў пра замену камандзіраў ЗРК «Бук»

4

Хакеры "Анонимного интернационала" выклалі ў агульны доступ масіў лістоў Цімура Пракапенкі.

Праз чатыры дні пасля катастрофы малайзійскага "Боінга" над Данецкай вобласцю намеснік начальніка Кіравання ўнутранай палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта РФ Цімур Пракапенка зрабіў нататку пра замену экіпажаў установак "Бук", паведамляе "Украинская правда".

Гэта вынікае з асабістай перапіскі і запісаў, агучаных хакерскай групоўкай "Анонимный интернационал", таксама вядомай як "Шалтай Болтай".

"Фінансаванне вайны, выкарыстанне адрасных ньюсмейкераў, украінскія ўкіды, аналіз заяў з чацвярга: Парашэнка, Бук з 2-ма ракетамі. Камандзіры і разліковы склад букаў замененыя", - напісаў ён у нататцы для сябе (арфаграфія захаваная).

Хакеры дадалі, што гэты запіс была зроблены "пасля нарады аб тым, як "правільна" асвятляць трагедыю з малайзійскім Боінгам".

"Нас, праўда, трохі збянтэжыла фраза "Камандзіры і разліковы склад букаў замененыя". Быццам бы, гэтага не было ні ў пабліку, ні ў расследаванні. Пра якіх "камандзіраў" і "разліковыя склады букаў" ведае Цімур Валянцінавіч?" - дадалі сябры "Анонимного интернационала".

Агулам хакеры выклалі ў агульны доступ масіў лістоў і запісаў Пракапенкі аб'ёмам 1,3 гігабайта.

Чыноўнік займаецца ўзгадненнем заказных матэрыялаў для СМІ і блогераў. У прыватнасці, яму на адабрэнне дасылае артыкулы вядомы прапуцінскі актывіст Крысціна Патупчык. Сам Пракапенка ходзіць на нарады з нагоды асвятлення падзей у СМІ ў Адміністрацыю прэзідэнта РФ.

Як вядома, малайзійскі "Боінг" быў збіты над Данецкай вобласцю 17 ліпеня. У выніку катастрофы загінулі 298 чалавек.

На думку шматлікіх экспертаў, самалёт быў збіты з ўстаноўкі "Бук", дастаўленай з Расеі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках