27 красавiка 2024, Субота, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Гарадзенскага раёна перасялілася ў каналізацыю

8
Жыхарка Гарадзенскага раёна перасялілася ў каналізацыю

25-гадовая жыхарка адной з вёсак, ухіляючыся ад пакрыцця выдаткаў на ўтрыманне свайго дзіцяці, пасялілася ў цеплатрасе на ўскраіне Горадні.

Аб незвычайным выпадку распавядае рэгіянальная газета «Перспектива».

Маладая маці вяла бесцырымонны лад жыцця, гуляла, зарабляла грошы на аўтатрасе, дапамагаючы расслабіцца дальнабойнікам. Бацькі спрабавалі змагацца з такімі паводзінамі дачкі, звяртаючыся ў розныя службы. Жанчыне дапамагалі з працаўладкаваннем, кантралявалі, аднак вярнуць яе да нармальнага жыцця не ўдалося.

У хуткім часе жанчыну пазбавілі бацькоўскіх правоў. Неўзабаве ёй сталі нагадваць пра тое, што яна павінна кампенсаваць расходы на ўтрыманне дзіцяці. Каб ухіліцца ад гэтай працэдуры, маладая маці наважыла пакінуць родны дом і перабралася жыць да бамжоў, даслоўна спусціўшыся ў каналізацыйны люк.

Карэспандэнты пабывалі ў «жыллі» разам з супрацоўнікамі РАУС, аднак гора-маці там не засталі. Убачылі толькі пакой і ванную - тазікі, вёдры, вяхоткі, зубныя шчоткі, ложак, абсталяваны на аўтамабільных шынах, тумбачкі-скрынкі з упрыгожваннямі і аксэсуарамі на іх. На падлозе ў «кватэры» ляжаў дыван. Калі пакідалі жыллё, сустрэлі бамжа - суседа гора-маці. Ён паведаміў, што жанчына цяпер, хутчэй за ўсё, «працуе» на аўтатрасе.

Матэрыялы справы паводле факту ўхілення ад звароту сродкаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзіцяці, накіраваныя ў Следчы камітэт.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках